Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

Viktar Sheiman

Шэйман Віктар Уладзіміравіч

Сфера дзейнасці Дзяржаўнае кіраванне, лагістыка, знешнеэканамічная дзейнасць, здабыча сыравіны, будаўніцтва, паслугі аховы
Год нараджэння 1958
Месца нараджэння в. Салтанішкі, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь
Адукацыя Благавешчанскае танкавае каманднае чырванасцяжнае вучылішча, Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Дзейныя актывы: «Вектар Капітал Груп» (кіраванне кампаніямі), «БелСек’юрыціГруп»/«ГардСэрвіс» (прыватная ўзброеная ахова, сістэмы бяспекі), «Белгеапошук» (геалагічная разведка), «ГБК-Шаўковы шлях» (гуртовы гандаль мяснымі прадуктамі), «Авангард Грузатранс» (перавозкі), «Алексвіт» (фізкультурна-аздараўленчая дзейнасць), «Філігруп» (раздробны гандаль), «Брандсхандэль» (лагістыка), «Жемчужина 2010» (будаўніцтва, Абхазія).

Гістарычныя актывы: «Глобалкастам», «Солартэх»/«Глобалкастам-комерс», «Алексвіт лтд» (лагістыка, рээкспарт), «Глобалкастам-менеджмент»/«Ардазавод» (лагістыка, рээкспарт, пазней ювелірны бізнэс), «Апстрым» (прадукты нафтаперапрацоўкі), «Белферумгруп» (збор, нарыхтоўка, перапрацоўка і гандаль ломам металаў), Zim Goldfields (разведка і здабыча золата, Зімбабвэ), Vector Energy Innovation FZCO (гандаль электраэнергіяй, ААЭ).

Сувязі: Аляксандр Лукашэнка (паплечнік), Сяргей Шэйман (сын, бізнэс-партнёр), Вольга Шэйман (дачка), Ганна Пушкарова-Шэйман (меркаваная жонка, намінальная саўладальніца кампаній), Аляксандр Зінгман (бізнэс-партнёр сям’і), Яўген Жоўнер (давераны кіраўнік), Сяргей Аношка (давераны кіраўнік), Андрэй Свірыдаў (давераны кіраўнік), Мікалай Селіванаў (давераны кіраўнік), Аляксандр Раманоўскі (намінальны ўладальнік кампаніі), Антон Новік (намінальны ўладальнік кампаніі), Юрый Грышук (намінальны ўладальнік кампаніі), Аляксандр Мятла (намінальны ўладальнік кампаніі), Андрэй Феактыстаў (намінальны ўладальнік кампаніі), Ганна Хмялеўская (былая ўладальніца звязанай кампаніі), Таццяна Аношка (менеджарка звязанай кампаніі).

Бенефіты: Віктар Шэйман уваходзіць у найбліжэйшае атачэнне Аляксандра Лукашэнкі з сярэдзіны 1990-х. Ён кіраваў Саветам бяспекі, Генпракуратурай, Адміністрацыяй і Кіраўніцтвам справамі прэзідэнта. Пасля адстаўкі ў 2021 годзе Шэйман працягнуў курыраваць адносіны Беларусі з краінамі Лацінскай Амерыкі і Афрыкі.

Паралельна з дзяржслужбай Шэйман фармаваў вакол сябе сетку прыватных кампаній і афармляў іх на давераных асоб.

Блізкасць Шэймана да Лукашэнкі давала звязаным з ім фірмам выключныя магчымасці. У 2011 годзе «Белферумгруп» указам Лукашэнкі атрымала спецыяльнае права на збор, перапрацоўку і пастаўкі лому металаў. У 2020 годзе Лукашэнка асобным указам дазволіў «ГардСэрвісу» выкарыстоўваць зброю – такой прывілеі іншыя прыватныя ахоўныя кампаніі ў Беларусі не мелі.

Службовае становішча Шэйман выкарыстоўваў і ў замежных праектах. У 2018 годзе ён ад імя Беларусі вёў перамовы з уладамі Зімбабвэ пра гандаль і здабычу карысных выкапняў. Неўзабаве ў Зімбабвэ была створаная золатаздабыўная кампанія, якую праз афшоры кантралявалі сын Шэймана Сяргей і партнёр Аляксандр Зінгман. Беларуская дзяржава долі ў гэтым бізнэсе не мела.

Звязаныя з Шэйманам кампаніі «Глобалкастам», «Алексвіт лтд» і «Брандсхандэль» зараблялі на рээкспарце тавараў у Расію.

Пасля візіту Лукашэнкі ў Абхазію кампанія «Жемчужина 2010», якой кіравалі давераныя асобы Шэймана, атрымала 20 гектараў зямлі на беразе Чорнага мора ацэначным коштам 6,4 мільёна долараў.

Шэйман пабудаваў недалёка ад Мінска дом плошчай 547 м² ацэначным коштам 350 тысяч долараў. Яго давераныя асобы, Таццяна Аношка і Яўген Жоўнер, купілі нерухомасць у ААЭ.

Абмежаванні: Шэйман знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Швейцарыі, Украіны. «Глобалкастам-менеджмент» – пад санкцыямі ЕС і Швейцарыі.