Палітыка перадруку і распаўсюджвання інфармацыі
- 1. «Бюро Медыя» не патрабуе пісьмова ўзгадняць з рэдакцыяй рэпублікацыю матэрыялаў часткова (тэксты, фота, калажы, відэа, інфаграфіка, аўдыязапісы, публікацыі ў сацсетках і г.д.). Мы вітаем перадрук ці іншы распаўсюд нашых матэрыялаў пры выкананні наступных умоваў:
- 2. Поўны перадрук расследаванняў «Бюро Медыя» на іншых рэсурсах і ў сацыяльных сетках забаронены.
- 2.1. Перадрукоўваючы наш матэрыял часткова, рэдакцыя спасылаецца на аўтарства «Бюро Медыя» у першым абзацы і замацоўвае гіперспасылку на арыгінальны матэрыял з нашых рэсурсаў. Гіперспасылка павінна быць выдзелена ў тэксце.
- 2.2. Пры цытаванні нашага матэрыялу неабходна пазначыць аўтарства «Бюро Медыя»і замацаваць гіперспасылку на арыгінальны матэрыял. Гіперспасылка павінна быць пазначана колерам, якi адрознiваецца ад колеру астатняга матэрыялу.
- 2.3. Пры публiкацыi нашага матэрыялу ў сацыяльных сетках або мэсэнджарах, неабходна размясціць адзнаку нашага акаўнту на адпаведнай пляцоўцы. У тым выпадку, калі «Бюро Медыя» не прадстаўлена на той пляцоўцы, дзе плануецца размясціць перадрукаваны матэрыял – неабходна размясціць адзнаку, якая вядзе на сайт «Бюро Медыя».
- 3. У аўдыявізуальных матэрыялах абавязкова выкарыстанне вуснай спасылкі на «Бюро Медыя» як крыніцы.
- 4. «Бюро Медыя» патрабуе не мяняць і не скажаць сэнс матэрыялаў пры перадруку або цытаванні на любых пляцоўках. Гэта ж тычыцца і рэрайту: спасылка на першакрыніцу па-ранейшаму з'яўляецца абавязковай.
- 5. Рэдакцыя мае магчымасцi пракансультаваць жадаючых перадрукаваць або распаўсюдзіць нашыя матэрыялы, калі рэдакцыйная палітыка распаўсюду нашых матэрыялаў запатрабуе ўдакладненняў.
- 6. Падраздзяленне PR мае абавязак кантраляваць выкананне рэдакцыйнай палітыкі «Бюро Медыя», а таксама паведамляць аб парушэннях рэдакцыйнай палітыкі «Бюро Медыя» іншым СМІ і/альбо паблікамі. У тым выпадку, калі абодва бакі не прыходзяць да кампрамісу – рэдакцыя «Бюро Медыя» пакідае за сабой права на ўрэгуляванне канфлікту і абарону інтарэсаў рэдакцыі ў прававым полі.
- 2. Поўны перадрук расследаванняў «Бюро Медыя» на іншых рэсурсах і ў сацыяльных сетках забаронены.