Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

Пра нас

«Бюро медыя» — каманда беларускіх журналістаў-расследавальнікаў. Мы выкрываем тых, хто выкарыстоўвае грошы і ўладу на шкоду грамадству. Мы знаходзім і расследуем схемы з прыкметамі карупцыі і іншыя парушэнні законаў дзеля перамен на лепшае. Мы дакументуем факты хабарніцтва, махлярства, пазбягання выплаты падаткаў, адмывання грошай, кумаўства, абыходу санкцый, парушэнняў правоў чалавека і іншых злачынстваў у розных сферах – ад эканомікі да адукацыі, ад палітыкі да медыцыны.

 

«Бюро Медыя» – член дзвюх буйных арганізацый, якія аб’ядноўваюць журналістаў-расследавальнікаў ва ўсім свеце: Organized Crime and Corruption Reporting Project (OCCRP) і Global Investigative Journalism Network (GIJN).

 

На рахунку нашага медыя мноства гучных гісторый, у тым ліку з партнёрамі з розных краін: Paper Trail Media (Германія), Investigace.cz (Чэхія), Oštro (Славенія), Re:Baltica (Латвія), «Власть» (Казахстан), «Схеми: корупція в деталях» (Украіна), «Вёрстка» (Расія) і іншымі. «Бюро Медыя» ўдзельнічала ў міжнародных расследавальніцкіх праектах Dubai Unlocked і Dear Compatriots.

 

Нашыя расследавальнікі перамагалі ў прэстыжным конкурсе для беларускіх незалежных СМІ – «Вольнае слова». У 2024 годзе трое журналістаў «Бюро Медыя» выйгралі дзве ўзнагароды ў катэгорыі «Журналісцкае расследаванне».

 

Нашыя расследаванні не застаюцца незаўважанымі і ўплываюць на рэальнае жыццё: еўрапейскія і амерыканскія палітыкі ўводзілі санкцыі, а бізнэсоўцы пазбаўляліся ад кампаній, што засвяціліся ў падазроных схемах.

Нашая каманда

yaroshevich
Аляксандр Ярашэвіч
yarashevich@protonmail.com

У журналістыцы з 2010 года. Доўгі час працаваў у найстарэйшым беларускім недзяржаўным агенцтве «БелаПАН». З 2021 па 2023 гг. – у камандзе «Беларускага расследавальніцкага цэнтру». Лаўрэат прэміі «Вольнае слова» ў 2020 годзе. Аўтар расследаванняў пра бізнес сям’і Бакіевых у Беларусі, таемныя справы беларускіх уладаў у Зімбабвэ і Венесуэле, схемы «гаманцоў» Лукашэнкі ды абыход санкцый.

olga
Вольга Ратмірава
olgaratmirova@proton.me

У журналістыцы з 2012 года. Да 2019-га працавала ў юрыдычнай праграме на беларускім дзяржаўным тэлеканале СТБ у якасці вядучай, аўтаркі і рэдактаркі. З пачатку 2019 – карэспандэнтка ў праектах тэлеканалу «Белсат» «Маю права» і «Асабісты капітал». У сярэдзіне 2019-га далучылася да каманды «Беларускага расследавальніцкага цэнтру» ў якасці журналіста і вядучай праектаў «Давайце разбірацца» і «Шчыра кажучы». З 2021-га па сярэдзiну 2023-га кіравала аддзелам расследаванняў «Беларускага расследавальніцкага цэнтру». У 2023 годзе – ментарка Belarus Beehive. Двойчы лаўрэат прэміі «Вольнае слова». Аўтар рэзанансных расследаванняў аб карупцыі ў беларускай медыцыне, сістэме адукацыі, хабарніцтве і кумаўстве ў вышэйшых эшалонах улады ў Беларусі.

A_Karpeka
Аляксей Карпека
alekseykarpeka@proton.me

Першы беларускі журналіст, які ўвайшоў у шорт-ліст прэміі European Press Prize. Сваю расследавальніцкую дзейнасць пачаў з матэрыяла пра прыватнае прадпрыемства Віктара Шэймана «Гардсервіс» і таемную здабычу золата ў Зімбабвэ атачэннем Лукашэнкі. Выкрыў супрацу лукашэнкаўскага бізнесоўца Аляксандра Зайцава са святаром каталіцкай царквы Ігарам Лашуком дзеля абыходу санкцый. Знайшоў незадэклараваную нерухомасць у Аўстрыі праўладнага бізнесмена Мікалая Вараб’я. Распавёў пра «падарунак» Алексіна службе бяспекі Лукашэнкі: амаль дзясятак аўтамабілей і матацыклаў.

hulicki
Аляксей Гуліцкі
ah@buromedia.io

Працуе ў беларускіх незалежных медыя з 2022 года. Быў часткай каманды «Беларускага расследавальніцкага цэнтра», супрацоўнічаў з выданнямі KYKY.ORG і «Новая газета. Балтия». У 2025 годзе далучыўся да «Бюро». Лаўрэат прэмій «Вольнае слова» і Journalists for Tolerance Award. Аўтар расследаванняў пра апякунства беларускіх сілавікоў над наркагандлярамі, негалосную забарону на міжнароднае ўсынаўленне ў Беларусі, харасмент у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, абыход санкцый і актывы праўладных бізнэсоўцаў.