Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва
BURO_1_MAIN

«Бюро» – 1 год

Нашыя сацсеткi

Дзякуй кожнаму з вас – вы стваралі «Бюро» разам з намі!

Аўтары

Прывітанне! Сёння Бюро спаўняецца адзін год. У гэты асаблівы дзень мы хочам выказаць нашую шчырую ўдзячнасць кожнаму з нашых чытачоў.

 

За год рэдакцыя правяла і апублікавала 14 эксклюзіўных вялікіх расследаванняў і некалькі дзясяткаў міні-расследаванняў і расследавальніцкіх навін. Усяго праз некалькі месяцаў пасля запуску «Бюро» стала членам OCCRP — міжнароднага кансорцыума па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю. А восенню 2024-га тры з чатырох журналістаў рэдакцыі былі ўзнагароджаныя прэміяй «Вольнае слова» за свае расследаванні.

 

Мы рады падзяліцца з вамі нашымі дасягненнямі:

 

– пасля выхаду нашага самага першага расследавання краіны ЕС забаранілі вываз люксавых аўтамабіляў у Беларусь, каб іх не перапрадавалі ў Расію ў абыход санкцый;

 

– ЗША ўвялі санкцыі супраць фігурантаў нашага расследавання, якія пастаўлялі еўрапейскае абсталяванне для расійскай ваеннай машыны;

 

– еўрапейскія дыстрыб’ютары кампаніі «Алютэх» спынілі продаж беларускай прадукцыі ў Чэхіі і Славакіі пасля выхаду нашага расследавання пра абыход санкцый;

 

– ААН заявіла пра спыненне супрацоўніцтва з Беларускім Чырвоным Крыжам у межах нашай падрыхтоўкі расследавання пра карупцыйныя схемы гэтай арганізацыі.

 

У новым годзе мы працягнем расказваць беларусам пра карупцыю і пра тых, хто падрывае асновы дэмакратыі, парушае законы і правы грамадзян.

 

Мы спадзяемся, што калі мы ўскрываем перад грамадствам новыя факты карупцыі, мы не толькі інфармуем грамадства, але і ствараем прастору для дыялогу і грамадскай дыскусіі.

 

З павагай, каманда «Бюро»

Даданні па тэме