Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

«Бюро» стала членам буйнейшай сеткі журналістаў-расследавальнікаў OCCRP

Member centre_Buro

 

Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (Organized Crime and Corruption Reporting Project) – адна з буйнейшых у свеце некамерцыйных арганізацый, якая займаецца журналісцкімі расследаваннямі, што выкрываюць карупцыю і іншыя злачынствы ва ўсім свеце. OCCRP аб’ядноўвае больш як 60 рэдакцый у Еўропе, Цэнтральнай Азіі і Афрыцы, на Каўказе і Блізкім Усходзе, Лацінскай Амерыцы і паўднэвай частцы Ціхага акіяна. Разам з намі новымі членамі сеткі сталі рэдакцыі з Сірыі, Азербайджана, Венесуэлы і іншых краін.

«Мы ганарымся тым, што дапамагаем падтрымліваць СМІ, якія працуюць у выгнанні, асвятляючы падзеі ў такіх складаных краінах, як Сірыя, Азербайджан, Венесуэла і Беларусь», – адзначыў выдавец OCCRP Дру Саліван.

OCCRP – першапраходзец трансмежавай журналістыкі. Арганізацыя брала ўдзел у такіх гучных праектах, як Panama Papers, Paradise Papers, Pandora Papers, Russian Assets Tracker, і іншых.

 

У лютым «Бюро» выпусціла сумеснае з OCCRP расследаванне пра пастаўкі абсталявання для расійскіх вайскоўцаў. Членства ў OCCRP – вялікі гонар і высокая адзнака нашай працы. Уваходжанне ў такі буйны міжнародны кансорцыум адкрывае перад «Бюро» яшчэ болей магчымасцяў у трансмежавым супрацоўніцтве. Значыць, мы зможам зрабіць свой унёсак у разуменне сусветнай карціны злачыннасці і карупцыі і далей радаваць вас новымі міжнароднымі расследаваннямі.