Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

Палітыка перадруку і распаўсюджвання інфармацыі

  1. 1. «Бюро Медыя» не патрабуе пісьмова ўзгадняць з рэдакцыяй рэпублікацыю матэрыялаў часткова (тэксты, фота, калажы, відэа, інфаграфіка, аўдыязапісы, публікацыі ў сацсетках і г.д.). Мы вітаем перадрук ці іншы распаўсюд нашых матэрыялаў пры выкананні наступных умоваў:
    1. 2. Поўны перадрук расследаванняў «Бюро Медыя» на іншых рэсурсах і ў сацыяльных сетках забаронены.
      1. 2.1. Перадрукоўваючы наш матэрыял часткова, рэдакцыя спасылаецца на аўтарства «Бюро Медыя» у першым абзацы і замацоўвае гіперспасылку на арыгінальны матэрыял з нашых рэсурсаў. Гіперспасылка павінна быць выдзелена ў тэксце.
      2. 2.2. Пры цытаванні нашага матэрыялу неабходна пазначыць аўтарства «Бюро Медыя»і замацаваць гіперспасылку на арыгінальны матэрыял. Гіперспасылка павінна быць пазначана колерам, якi адрознiваецца ад колеру астатняга матэрыялу.
      3. 2.3. Пры публiкацыi нашага матэрыялу ў сацыяльных сетках або мэсэнджарах, неабходна размясціць адзнаку нашага акаўнту на адпаведнай пляцоўцы. У тым выпадку, калі «Бюро Медыя» не прадстаўлена на той пляцоўцы, дзе плануецца размясціць перадрукаваны матэрыял – неабходна размясціць адзнаку, якая вядзе на сайт «Бюро Медыя».
      4. 3. У аўдыявізуальных матэрыялах абавязкова выкарыстанне вуснай спасылкі на «Бюро Медыя» як крыніцы.
      5. 4. «Бюро Медыя» патрабуе не мяняць і не скажаць сэнс матэрыялаў пры перадруку або цытаванні на любых пляцоўках. Гэта ж тычыцца і рэрайту: спасылка на першакрыніцу па-ранейшаму з'яўляецца абавязковай.
      6. 5. Рэдакцыя мае магчымасцi пракансультаваць жадаючых перадрукаваць або распаўсюдзіць нашыя матэрыялы, калі рэдакцыйная палітыка распаўсюду нашых матэрыялаў запатрабуе ўдакладненняў.
      7. 6. Падраздзяленне PR мае абавязак кантраляваць выкананне рэдакцыйнай палітыкі «Бюро Медыя», а таксама паведамляць аб парушэннях рэдакцыйнай палітыкі «Бюро Медыя» іншым СМІ і/альбо паблікамі. У тым выпадку, калі абодва бакі не прыходзяць да кампрамісу – рэдакцыя «Бюро Медыя» пакідае за сабой права на ўрэгуляванне канфлікту і абарону інтарэсаў рэдакцыі ў прававым полі.