Няронская Людміла Андрэеўна
Дзейныя актывы: «Сыравінныя рэсурсы – Бел» (арэнда і лізінг), «Захадтрансэкспедыцыя» (перавозкі), «Газэнэрджыхім» (гандаль прыродным (гаручым) газам), «Грузавая служба – Захад» (перавозкі), Клініка «Мерсі» (медклініка), «Марскія сезоны» (перапрацоўка і кансерваванне рыбы), «Марскія промыслы» (перапрацоўка і кансерваванне рыбы), «Марская мануфактура» (дзейнасць рэстаранаў), «Марскі вектар» (перавозкі), «БелМарэ Груп» (перапрацоўка і кансерваванне рыбы), «Сезон упакоўкі» (вытворчасць тары), «Алвілія» (здача нерухомасці), «Союзные рыбные промыслы» (Расія), Transexpedition Polska (Польшча); участак зямлі плошчай 0,6 гектара пад Мінскам з асабняком амаль у 1050 кв. м.
Гістарычныя актывы: «Трансэкспедыцыя» (гандаль прыродным (гаручым) газам), «Грузавая служба» (кансультаванне).
Сувязі: Віктар Лукашэнка (заступнік), Лілія Лукашэнка (сяброўка, заступніца), Артур Зубарык (бізнэс-партнёр), Глеб Няронскі (муж), Вікторыя Дзятлава (у дзявоцтве Лукашэнка; дачка Віктара і Ліліі Лукашэнкаў), Дзмітрый Дзятлаў (менеджар), Аляксандр Лукашэнка – малодшы (сын Віктара і Ліліі Лукашэнкаў, бізнэс-партнёр), Аляксандр Гарусаў (супрацоўнік).
Бенефіты: Блізкае сяброўства Людмілы Няронскай з сям’ёй Віктара Лукашэнкі (сумесныя адпачынкі і сямейныя святы) забяспечыла ейнаму бізнэсу вышэйшы ўзровень заступніцтва, а таксама эксклюзіўныя прэферэнцыі і доступ да дзяржаўных рэсурсаў.
У 2003 годзе Людміла Няронская і яе бізнэс-партнёр Артур Зубарык запусцілі сумесны паліўна-транспартны холдынг. У 2017–2018 гадах яны атрымалі магчымасць зарабіць сотні мільёнаў долараў на схеме рээкспарту расійскага звадкаванага вуглевадароднага газу (ЗВГ) у абыход украінскіх санкцый.
У 2022 годзе Людміла Няронская пачала будаваць сваю рыбапрамысловую імперыю і атрымала бясплатныя давальніцкія квоты на вылаў рыбы (праз партнёрства са структурамі, блізкімі да братоў Ратэнбергаў), доступ да льготных дзяржаўных крэдытаў на будаўніцтва вытворчасцяў (у прыватнасці, у адмысловай эканамічнай зоне «Брэміна-Орша»), набыццё вытворчых плошчаў збанкрутавалых дзяржпрадпрыемстваў. Згодна з рэферэнсамі макетнай майстэрні, запланавана, што ў рыбны холдынг Няронскай увойдуць цэлыя 7 прадпрыемстваў.
Няронская працаўладкавала ў свой рыбны холдынг і ўвяла ў долю бізнэсу ключавых членаў клана Віктара Лукашэнкі: мужа Вікторыі Лукашэнкі – Дзмітрыя Дзятлава, сына Віктара Лукашэнкі – Аляксандра, а таксама былога высокапастаўленага супрацоўніка КДБ Аляксандра Гарусава – мужа роднай сястры Ліліі Лукашэнкі.
Абмежаванні: Няма.
