Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

Грандыёзныя планы Людмілы Няронскай

Беларуская макетная майстэрня апублікавала рэферэнсы вытворчых пляцовак кампаніі «Марскія сезоны». Запланавана, што ў рыбны холдынг сяброўкі сям’і Віктара ЛукашэнкіЛюдмілы Няронскай – увойдзе ажно 7 прадпрыемстваў.

 

SEA SEASONS

Візуалізацыя будучага холдынга Людмілы Няронскай

 

На сёння працуе толькі адно – вытворчы комплекс па перапрацоўцы рыбы і морапрадуктаў у Мінску, у прамвузле «Калядзічы». Другое рыбаперапрацоўчае прадпрыемства будуецца проста цяпер у СЭЗ «Віцебск». Запуск анансаваны на канец 2026 года.

 

У холдынг Няронскай таксама ўвойдзе комплекс па вытворчасці ўпакоўкі з гафраванага кардону «Сезон упакоўкі», якім бізнэс-лэдзі валодае сумесна з сынам Віктара Лукашэнкі – Аляксандрам Лукашэнкам – малодшым. Раней мы ўжо расказвалі, што прадпрыемства вырасце ў АЭЗ «Брэміна-Орша», а будаўніцтва будзе адбывацца за кошт дзяржкрэдыту.

 

SEZON UPAKOVKI

Візуалізацыя завода «Сезон упакоўкі» ў Оршы

 

На апублікаваным рэферэнсе паказаныя яшчэ 4 прадпрыемствы. Так, Неронская плануе ўзвесці: транспартна-лагістычны комплекс у сталіцы, другі цэх рыбаперапрацоўчага прадпрыемства ў Віцебску пад брэндам «Марскія сезоны», а таксама два заводы пад брэндамі «Марская гавань» у Мінску і «БелМарэ Груп» у Магілёве.

 

MORSKAYA GAVAN'

Візуалізацыя завода «Марская гавань» у Мінску

 

BELMARE GRUPP

Візуалізацыя завода «БелМарэ Груп» у Магілёве