Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

Дар’я Шманай жыла ў маскоўскай кватэры Аляксандра Машэнскага?

«Бюро» высветліла, што дарадніца-пасланніца пасольства Беларусі ў Расіі Дар’я Шманай магла жыць у маскоўскай кватэры ўплывовага беларускага бізнэсоўца Аляксандра Машэнскага.

 

SHMANAI

Дар’я Шманай. Крыніца: russia.mfa.gov.by

 

З уцеклых базаў дадзеных мы даведаліся, што ў красавіку 2023 года Дар’я Шманай атрымала ад Федэральнай службы судовых прыставаў паведамленне пра завінавачанасць па адміністрацыйным правапарушэнні ў памеры 3 тысяч расійскіх рублёў. Ліст быў накіраваны былой супрацоўніцы службы пратакола Лукашэнкі на маскоўскі адрас: Ленінградскі праспект, 2.

 

MAIL

 

Як стала вядома «Бюро», гэтая кватэра плошчай 105 квадратных метраў была набытая ў маі 2003 года ўладальнікам холдынга «Санта Брэмар» Аляксандрам Машэнскім. Па сённяшні дзень ён застаецца аднаасобным уласнікам маскоўскай нерухомасці.

Аляксандр Машэнскі – бізнэсовец, набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі. У 2010 годзе ён быў даверанай асобай палітыка на выбарах. У 2020 годзе прысутнічаў на таемнай інаўгурацыі Лукашэнкі. Да ліпеня 2025 года Машэнскі ўваходзіў у цэнтральны савет Прэзідэнцкага спартовага клуба, які кантралюе Дзмітрый Лукашэнка.

 

У маі 2025 года МЗС Ісландыі вызваліў Аляксандра Машэнскага ад пасады ганаровага консула, якую ён займаў 18 гадоў. Паводле інфармацыі крыніцы «Бюро», знаёмай са справамі ісландскага МЗС, гэта адбылося з-за нежадання новай кааліцыі бачыць на пасадзе чалавека, які асацыюецца з Аляксандрам Лукашэнкам. За сувязі з беларускім рэжымам Машэнскі таксама трапіў пад санкцыі Польшчы ў ліпені 2025 года.

Мы накіравалі Аляксандру Машэнскаму афіцыйны запыт з просьбай пракаментаваць, на якіх падставах Дар’я Шманай пражывала ў ягонай кватэры. Бізнэсовец перадаў журналісту «Бюро» праз свайго сакратара, што «ён не каментуе плёткі».