Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

Працуеце ў ЗША? Падтрымайце «Бюро» – гэта хутка, празрыста і дае вам падатковую льготу

 

 

ЯК ГЭТА ЗРАБІЦЬ

«Бюро» – член міжнароднага Цэнтра па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP). Цэнтр зарэгістраваны ў ЗША як некамерцыйная арганізацыя са статусам 501c(3). Гэта значыць, што ахвяраванні на карысць OCCRP лічацца дабрачыннымі і даюць донару падатковую льготу. Суму ахвяравання донар можа вылічыць са свайго абкладанага падаткам даходу – і тым самым заплаціць падаткаў менш. Атрымліваецца, частка ахвяравання кампенсуецца. Ахвяраваць такім чынам могуць як прыватныя асобы, так і кампаніі.

 

Адпраўляючы данат OCCRP, вы самі можаце выбіраць, які член цэнтра атрымае вашу дапамогу. Падтрымаць такім чынам можна і «Бюро». Гэта зойме ўсяго некалькі хвілін.

 

1. Перайдзіце па гэтай спасылцы. Яна вядзе на форму для ахвяравання «Бюро».

 

2. У раздзеле Frequency абярыце перыядычнасць падтрымкі: аднаразовы плацеж, падпіска на штомесячны або штогадовы данат.

 

3. Увядзіце свае дадзеныя для афармлення плацяжу і націсніце Continue to Payment.

 

4. Увядзіце дадзеныя банкаўскай карты і пацвердзіце плацеж.

 

5. Гатова! Дзякуй за падтрымку. Яна дапамагае «Бюро» працягваць працу і рабіць для вас якасныя расследаванні.

 

Калі вы плаціце падаткі не ў ЗША, але хочаце падтрымаць «Бюро» – падпішыцеся на наш Patreon або зрабіце разавы данат на By Me a Coffee або Stripe.

 

Таксама ў нас ёсць інструкцыі аб тым, як падтрымаць «Бюро» праз падатковыя адлічэнні для рэзідэнтаў Літвы або Польшчы.

 

Любая дапамога важная і каштоўная! Дзякуй, што абіраеце нас.

 

 

ШТО МЫ РОБІМ І ЧАМУ ГЭТА ВАЖНА

«Бюро» – каманда беларускіх журналістаў-расследавальнікаў. Мы выкрываем тых, хто выкарыстоўвае грошы і ўладу на шкоду грамадству. Дзеля пераменаў да лепшага мы знаходзім і расследуем схемы з прыкметамі карупцыі і іншыя парушэнні законаў.

 

Мы дакументуем факты хабарніцтва, махлярства, пазбягання падаткаў, адмывання грошай, кумаўства, абыходу санкцый, парушэння правоў чалавека і іншых злачынстваў у розных сферах – ад эканомікі да адукацыі, ад палітыкі да медыцыны.

 

Наша рэдакцыя працуе больш за два гады. У 2025 годзе рэдакцыя правяла і апублікавала 13 эксклюзіўных вялікіх расследаванняў, некалькі дзясяткаў міні-расследаванняў і расследавальніцкіх навін.

 

У 2025 годзе мы сталі членамі GIJN. «Бюро» ўзяло ўдзел у маштабным праекце Dear Compatriots сумесна з 30 замежнымі расследавальніцкімі медыя. А восенню двое журналістаў рэдакцыі былі ўзнагароджаныя прэміяй «Вольнае слова» за свае расследаванні.

 

Больш падрабязна пра нашыя дасягненні вы можаце даведацца, прайшоўшы па спасылцы.