Працуеце ў Польшчы? Накіруйце частку сваіх падаткаў на падтрымку «Бюро» – гэта хутка і не патрабуе дадатковых выдаткаў
ЯК ГЭТА ЗРАБІЦЬ
Калі вы працуеце ў Польшчы, то частку свайго падаходнага падатку можаце пералічыць на падтрымку любой некамерцыйнай арганізацыі. Ахвяраваць можна да 1,5% ад сумы. Даступна гэта як наёмным працаўнікам, так і ІП.
Важна: 1,5% – гэта не дадатковы плацеж, а частка тых грошай, якія вы ў любым разе заплаціце ў якасці падаходнага падатку дзяржаве. То бок ніякіх дадатковых выдаткаў не патрабуецца – толькі некалькі хвілін вашага часу на запаўненне спецыяльнай формы.
1,5% вашых падаткаў у любым разе будуць накіраваныя якой-небудзь карыснай для грамадства арганізацыі, гэта здарыцца аўтаматычна. Калі вы не абераце адрасата ўручную, яго самастойна вызначаць польскія ўлады.
«Бюро» – некамерцыйная арганізацыя, мы не атрымліваем ніякага прыбытку. Аднак працэдура пацвярджэння права на прамы прыём часткі падаткаў рэзідэнтаў Польшчы займае вельмі шмат часу – даходзіць да некалькіх гадоў. Таму сёлета нам дапамагае пасярэднік – кампанія Fanimani. Яна дае магчымасць арганізацыям накшталт нашай бяспечна і законна збіраць грошы.
Падтрымаць такім чынам можна і «Бюро». Зрабіце гэта да 30 красавіка, калі заканчваецца тэрмін падачы падатковых дэкларацый.
Ніжэй – падрабязная інструкцыя.
ШТО МЫ РОБІМ І ЧАМУ ГЭТА ВАЖНА
«Бюро» – каманда беларускіх журналістаў-расследавальнікаў. Мы выкрываем тых, хто выкарыстоўвае грошы і ўладу на шкоду грамадству. Мы знаходзім і расследуем схемы з прыкметамі карупцыі і іншыя парушэнні законаў, каб паскорыць перамены да лепшага.
Мы дакументуем факты хабарніцтва, махлярства, пазбягання выплаты падаткаў, адмывання грошай, кумаўства, абыходу санкцый, парушэння правоў чалавека і іншых злачынстваў у розных галінах – ад эканомікі да адукацыі, ад палітыкі да медыцыны.
Наша рэдакцыя працуе крыху болей за год. За гэты кароткі час мы апублікавалі 17 эксклюзіўных вялікіх расследаванняў, а таксама некалькі дзясяткаў міні-расследаванняў і расследавальніцкіх навін.
Усяго праз некалькі месяцаў пасля запуску «Бюро» стала членам OCCRP – міжнароднага кансорцыума па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю. А восенню 2024 года трое журналістаў рэдакцыі атрымалі прэмію «Вольнае слова» за свае расследаванні.
Больш падрабязна пра нашыя дасягненні вы можаце даведацца, перайшоўшы па спасылцы.
ІНСТРУКЦЫЯ, ЯК ПАДТРЫМАЦЬ «БЮРО»
1. Электронная дэкларацыя аб даходах па працоўных дамовах і дамовах падраду (PIT-37) падаецца на сайце podatki.gov.pl. Пасля аўтарызацыі сістэма адразу прапануе запоўніць неабходную форму. Для гэтага трэба націснуць на кнопку «Złóż PIT» («Падаць дэкларацыю»).
2. На старонцы, якая адкрыецца, вы зможаце ўбачыць інфармацыю пра свае даходы, якую падатковая інспекцыя аўтаматычна атрымала ад вашага працадаўцы, а таксама спасылкі на ўдакладненне дадзеных у дэкларацыі. Пункт, які датычыць перадачы часткі падаткаў карысным для грамадства арганізацыям, ідзе чацвёртым і называецца «1,5% podatku dla OPP». Націсніце на спасылку «Dodaj» («Дадаць») або «Edytuj» («Рэдагаваць») побач з гэтым пунктам.
3. На старонцы, якая адкрыецца, трэба будзе запоўніць два палі:
- У полі «Numer KRS wybranej organizacji (Poz. 147 z PIT-37)» увядзіце лічбы 0000507234 – гэта рэгістрацыйны нумар нашай арганізацыі-партнёра Fanimani;
- У полі «Cel szczegółowy do przekazania 1,5% podatku (Poz. 149 z PIT-37)» (канкрэтная мэта па пералічэнні 1,5% падатку) – 108346, гэта ідэнтыфікатар «Бюро». Тут трэба быць максімальна ўважлівым – калі вы не ўведзяце гэтыя лічбы, плацеж пройдзе, але сістэма FaniMani не будзе ведаць, якой арганізацыі прызначанае ахвяраванне.
Поле «Kwota 1,5% podatku do przekazania OPP (Poz. 148 z PIT-37)» (сума 1,5% падатку, якая падлягае пералічэнню ў арганізацыю, карысную для грамадства) сістэма запоўніць аўтаматычна. Пасля ўводу інфармацыі пастаўце птушку згоды на перавод і націсніце кнопку «Zatwierdź» («Пацвердзіць»).
Пасля вам трэба працягнуць запаўняць дэкларацыю і, калі ўсё будзе гатова, падаць яе. Зрабіць гэта трэба да 30 красавіка.
ІНСТРУКЦЫЯ ДЛЯ ІНШЫХ ВІДАЎ ДЭКЛАРАЦЫЙ
Калі вы запаўняеце іншы від дэкларацыі або яе за вас запаўняе бухгалтар, падайце дадзеныя ў наступных палях.
PIT-28 (Ryczałt): нумар поля для пазначэння KRS 0000507234 – 251; нумар поля для пазначэння мэты 108346 – 253.
PIT-36 (Skala podatkowa): нумар поля для пазначэння KRS 0000507234 – 520; нумар поля для пазначэння мэты 108346 – 522.
PIT-36 L (Podatek liniowy): нумар поля для пазначэння KRS 0000507234 – 172; нумар поля для пазначэння мэты 108346 – 174.
Усе атрыманыя сродкі ў поўным памеры мы накіруем на працу «Бюро».
Дзякуй за падтрымку! Яна дапамагае «Бюро» працягваць працу і рабіць для вас якасныя расследаванні.
Калі вы плаціце падаткі не ў Польшчы, але хочаце падтрымаць «Бюро», – падпішыцеся на наш Patreon або зрабіце разавы данат на By Me a Coffee. Акрамя таго, вы можаце пералічыць частку свайго падатку, калі з’яўляецеся рэзідэнтам Літвы, – падрабязную інструкцыю можна знайсці тут.
Любая дапамога важная і каштоўная! Дзякуй, што выбіраеце нас.
