«Бюро» стала сябрам глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў GIJN
«Зараз журналісты-расследавальнікі працуюць ва ўсім свеце, ідучы па слядах злачынцаў і супрацоўнічаючы са сваімі калегамі нашмат больш арганізавана і глыбока, чым калі-небудзь раней. Для таго каб дабіцца поспеху ў сваёй працы, журналісты ўсяго свету маюць патрэбу ў лепшай падрыхтоўцы і самых сучасных тэхналогіях. Для гэтага і створаная Глабальная сетка журналістаў-расследавальнікаў», – сказана на сайце GIJN.
«Бюро» мае гонар далучыцца да такой уплывовай арганізацыі!

