Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

Працуеце ў Літве? Накіруйце частку сваіх падаткаў на падтрымку «Бюро» – гэта хутка і не патрабуе дадатковых затрат

 

ЯК ГЭТА ЗРАБІЦЬ

Калі вы працуеце ў Літве, то частку свайго падаходнага падатку можаце пералічыць на падтрымку любой некамерцыйнай арганізацыі. Ахвяраваць можна да 1,2% ад сумы. Даступна гэта як наёмным працаўнікам, так і ІП.

 

Важна: 1,2% – гэта не дадатковы плацеж, а частка тых грошай, якія вы ў любым разе заплаціце ў якасці падаходнага падатку дзяржаве. То бок ніякіх дадатковых затрат не патрабуецца – толькі некалькі хвілін вашага часу на запаўненне спецыяльнай формы.

 

Падтрымаць такім чынам можна і «Бюро». Зрабіце гэта да 1 мая, калі заканчваецца тэрмін падачы падатковых дэкларацый.

 

Ніжэй – падрабязная інструкцыя.

 

ШТО МЫ РОБІМ І ЧАМУ ГЭТА ВАЖНА

«Бюро» – каманда беларускіх журналістаў-расследавальнікаў. Мы выкрываем тых, хто выкарыстоўвае грошы і ўладу на шкоду грамадству. Мы знаходзім і расследуем схемы з прыкметамі карупцыі і іншыя парушэнні законаў дзеля перамен да лепшага.

 

Мы дакументуем факты хабарніцтва, махлярства, пазбягання выплаты падаткаў, адмывання грошай, кумаўства, абыходу санкцый, парушэнняў правоў чалавека і іншых злачынстваў у розных галінах – ад эканомікі да адукацыі, ад палітыкі да медыцыны.

 

Наша рэдакцыя працуе 2 гады. За 2025 год рэдакцыя правяла і апублікавала 13 эксклюзіўных вялікіх расследаванняў і некалькі дзясяткаў унікальных міні-расследаванняў і расследавальніцкіх навін. Акрамя таго, мы эксперыментавалі з фарматамі і цяпер выпускаем расследаванні яшчэ і ў аўдыя.

 

У 2025 годзе мы сталі членамі GIJN. «Бюро» ўзяло ўдзел у маштабным праекце Dear Compatriots сумесна з 30 замежнымі расследавальніцкімі медыя. А восенню двое журналістаў рэдакцыі былі ўзнагароджаныя прэміяй «Вольнае слова» за свае расследаванні.

 

Больш падрабязна пра нашыя дасягненні вы можаце даведацца, перайшоўшы па спасылцы.

 

ІНСТРУКЦЫЯ, ЯК ПАДТРЫМАЦЬ «БЮРО»

1. Адкрыйце сайт электроннага дэкларавання EDS. Увайдзіце ў сістэму, націснуўшы на аранжавы надпіс «Prisijungti prie EDS» («Увайсці ў EDS»).

 

1

 

2. Выкарыстоўвайце банкінг, электронны подпіс або іншы зручны спосаб, каб адкрыць асабісты кабінет.

 

2

 

3. У раздзеле «Deklaravimas» («Дэкларацыя») у левым кутку абярыце ўкладку «Pildyti formą» («Запоўніць форму»). У цэнтральным полі знайдзіце надпіс «Prašymas skirti paramą» («Запыт на дапамогу») і клікніце на яго.

 

3

 

4. У акне, якое адкрыецца, знайдзіце табліцу з падзагалоўкам «Forma pildymui» («Форма для запаўнення»). У слупку «Mokestinis laikotarpis» («Падатковы перыяд») абярыце 2025 год і націсніце на значок глобуса.

 

4

 

5. У акне, якое адкрыецца, націсніце «Pradėti» («Старт»).

 

5

 

6. У радку пошуку ўвядзіце код «Бюро» – 306409665. Націсніце на плашку з нашай назвай у Літве – «Viešoji įstaiga "Buro Media"». Клікніце «Tęsti» («Працягнуць»).

 

6

 

7. Адкрыецца акно, у ім запоўніце два радкі:

 

  • «Mokesčio dalies dydis» («Памер часткі падатку») – увядзіце 1,2.

 

Тут вы пазначаеце, які працэнт вашых падаткаў пойдзе на падтрымку «Бюро». 1,2 – гэта максімальна магчымае значэнне. Важна: гэта не дадатковы плацеж, а частка падатку, які вы ўжо плаціце.

 

  • «Mokesčio dalies paskirtis» («Прызначэнне часткі падатку») – увядзіцце «Paramos gavėjams».

 

Тут вы пазначаеце, што накіроўваеце частку сваіх падаткаў «Бюро» ў якасці падтрымкі.

 

Захавайце звесткі, націснуўшы «Išsaugoti» («Захаваць»).

 

7

 

8. У акне, якое адкрыецца, праверце, ці правільна вы ўвялі дадзеныя. Калі ўсё слушна, націсніце «Taip, teisingi» («Так, правільна»).

 

8

 

9. Пацвердзіце ўведзеныя дадзеныя яшчэ раз, націснуўшы кнопку «Formuoti prašymą» («Аформіць заяўку»).

 

9

 

10. У акне, якое адкрыецца, вы ўбачыце сваю заяўку на пералічэнне часткі падаходнага падатку «Бюро». Застаўся апошні крок: націсніце «Pateikti» («Адправіць»).

 

10

 

Гатова!

 

11

 

Дзякуй за падтрымку! Яна дапамагае «Бюро» працягваць працу і рабіць для вас якасныя расследаванні.

 

Калі вы плаціце падаткі не ў Літве, але хочаце падтрымаць «Бюро» – падпішыцеся на наш Patreon або зрабіце разовы данат на By Me a Coffee. Любая дапамога важная і каштоўная! Дзякуй, што выбіраеце нас.