Абельская Ірына Сцяпанаўна
Дзейныя актывы: «Гарызонты ведаў» і заснаваная гэтай кампаніяй Мінская міжнародная гімназія (дадзеныя валодання засакрэчаныя).
Сувязі: Аляксандр Лукашэнка (палітычны заступнік), Мікалай Лукашэнка (малодшы сын), Міхаіл Гуцарыеў (спонсар будаўніцтва гімназіі), Дзмітрый Абельскі (старэйшы сын), Людміла Пастаялка (маці, былая міністарка аховы здароўя Беларусі), Дзіна эль-Дзіэфі (нявестка, жонка Дзмітрыя Абельскага), Юлія эль-Дзіэфі (памочніца Абельскай у Савеце Рэспублікі).
Бенефіты: У 1994 годзе Ірына Абельская стала працаваць у бальніцы, якая цяпер носіць назву Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, і асабістай лекаркай Аляксандра Лукашэнкі. У 2004 годзе яна нарадзіла ад Аляксандра Лукашэнкі сына – Мікалая Лукашэнку. З 2001 года ўзначальвае Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, які абслугоўвае вышэйшае кіраўніцтва краіны.
У верасні 2019 года Абельская зарэгістравала кампанію «Гарызонты ведаў», якая заснавала прыватную Мінскую міжнародную гімназію. Школа адкрылася ў Драздах у 2020 годзе. Яе будаўніцтва фінансаваў Міхаіл Гуцарыеў, які планаваў укласці ў праект каля 12 млн долараў. Прыватная гімназія таксама атрымлівае бюджэтнае фінансаванне.
У 2024 годзе Абельская была абраная ў Савет Рэспублікі і стала намесніцай старшыні пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці. Старэйшы сын Дзмітрый Абельскі – адзін з бенефіцыяраў кампаніі «ФармаСайнс», якая плануе пабудаваць завод па вытворчасці кропляў для вачэй за 10 млн долараў у адмысловай эканамічнай зоне «Вялікі камень».
Нявестка Ірыны Абельскай Дзіна Фейсал эль-Дзіэфі і супрацоўніца «Гарызонтаў ведаў» Наталля Іванова аказаліся адзінымі супрацоўніцамі засакрэчанага «Фонду Першага», створанага паводле асабістага ўказа Аляксандра Лукашэнкі.
Абмежаванні: няма.
