Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

Беларускія ўлады засакрэцілі дадзеныя фірмы ўнука Лукашэнкі

29 снежня 2025 года Аршанскі раённы выканаўчы камітэт зарэгістраваў змены і дапаўненні для юрыдычнай асобы «Сезон упакоўкі». Але якія менавіта – беларусам ведаць не належыць. Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР), які падпарадкоўваецца беларускаму Міністэрству юстыцыі, адмовіўся падаць «Бюро» актуальную інфармацыю пра фірму:

«З-за тэхнічных прычын выпіска ў дачыненні да гэтага суб’екта [ТАА «Сезон упакоўкі»] не падаецца».

PIS'MO MINUST

 

Мы накіравалі скаргу ў Міністэрства юстыцыі РБ.

 

Чаму АДР хавае звесткі кампаніі «Сезон упакоўкі»? Імаверна, гэта звязана з уладальнікамі кампаніі. Раней мы расказвалі, што ў чэрвені 2025 года яе зарэгістравала сяброўка сям’і старэйшага сына беларускага кіраўніка – Віктара Лукашэнкі, «рыбная каралева» Людміла Няронская (80%), і яго сын – Аляксандр Лукашэнка – малодшы (20%). Гэта першы ў гісторыі выпадак, калі нехта з клана Лукашэнкі наўпрост стаў уладальнікам бізнэсу.

 

Мяркуючы па ўсім, павышаная ўвага грамадскасці да дзейнасці «Сезона ўпакоўкі» вымусіла беларускія ўлады выкарыстаць адпрацаваны стэнарый – схаваць усю магчымую інфармацыю. Раней «Бюро» зафіксавала ўтойванне спіса рэзідэнтаў адмысловай эканамічнай зоны «Брэміна-Орша» адначасова з тым, як «Сезон упакоўкі» атрымаў там рэзідэнтуру.

 

BREMINO-ORSHA

Скрыншот сайта АЭЗ «Брэміна-Орша». Крыніца: bremino-sez.by

 

Нагадаем: «Брэміна-Орша» ў народзе вядомая як «аршанскі афшор» за кошт ўсемагчымых ільгот і прэферэнцый, якімі Аляксандр Лукашэнка асабіста надзяліў АЭЗ сваім указам.

 

Раней «Бюро» таксама высветліла, што бухгалтарская справаздачнасць усіх камерцыйных прадпрыемстваў, звязаных з сынамі Аляксандра Лукашэнкі – Віктарам і Дзмітрыем, засакрэчаная Саветам міністраў як падатковая таямніца. Акрамя таго, АДР ужо часткова схаваў дадзеныя пра ўласнікаў дзвюх фірмаў, «Мак.бай» і Мінскай міжнароднай гімназіі, якая падпарадкоўваецца маці пазашлюбнага сына Лукашэнкі МікалаяІрыне Абельскай.