Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

LILIYA LUKASHENKO

Лукашэнка Лілія Валер’еўна

Сфера дзейнасці Галерэйны бізнэс, арганізацыя культурных праектаў. Дырэктарка мастацкай галерэі-салона «АртХаос».
Год нараджэння 1979
Месца нараджэння в. Рыжковічы, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць
Адукацыя Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Дзейныя актывы: «АртХаос» (выставачная дзейнасць і продаж твораў мастацтва).

Сувязі: Аляксандр Лукашэнка (цесць), Віктар Лукашэнка (муж), Вікторыя Дзятлава (у дзявоцтве Лукашэнка; дачка), Аляксандр Лукашэнка – малодшы (сын), Дзмітрый Дзятлаў (зяць, кіраўнік у кампаніях Людмілы Няронскай), Іна Гарусава (сястра), Аляксандр Гарусаў (муж сястры), Людміла Няронская (сяброўка сям’і і бізнэс-партнёрка сына Ліліі), Багалюб Карыч (бізнэс-партнёр).

Бенефіты: З 2007 па 2010 год працавала ў беларускім прадстаўніцтве кіпрскай Eastleigh Trading Limited, якую, паводле інфармацыі СМІ, звязваюць з Уладзімірам Пефціевым, з 2012 па 2014 год – у «Хефастус Білдынг Компані», звязанай з сям’ёй Карычаў. З 2014 года значылася намесніцай дырэктара ў «Дана Астра» (кампанія раней уваходзіла ў будаўнічую групу Dana Holdings, звязаную з сям’ёй Карычаў). З 2016 года кіруе галерэяй-салонам «АртХаос» у гандлёвым цэнтры Dana Mall, звязаным з бізнэсам сям’і ўсё тых жа сербскіх прадпрымальнікаў Карычаў.

Шчыльныя сяброўскія і бізнэс-сувязі ў сям’і Ліліі – з бінэсоўкай Людмілай Няронскай. У ейных кампаніях атрымалі кіроўныя пасады зяць Ліліі Дзмітрый Дзятлаў (дырэктар у фірме «Марская мануфактура» і значыўся намеснікам па агульных пытаннях у кампаніях «Марскія сезоны» і «Марскія промыслы») і муж сястры Ліліі Аляксандр Гарусаў (намеснік дырэктара па бяспецы ў «Марскіх сезонах»). Створаны з удзелам сына Ліліі «Сезон упакоўкі» зарэгістраваны ў адмысловай эканамічнай зоне «Брэміна-Орша». У 2026 годзе праект яго вытворчага цэха ўключылі ў праграму «Рэгіянальная ініцыятыва». Яна прадугледжвае дзяржаўнае крэдытаванне да 30 млн беларускіх рублёў.

Старэйшая дачка Ліліі Лукашэнкі Вікторыя Дзятлава праходзіла пераддыпломную практыку ў кампаніі «Рух спорт менеджмент» Аляксандра Зайцава. Пасля ўніверсітэта яна атрымала пасаду ў медычнай клініцы «Цэнтр спартыўнай рэабілітацыі НЕО», які належаў Аляксею Алексіну, а ў лютым 2024 года працаўладкавалася ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі на пасаду другога сакратара.

Абмежаванні: З 21 чэрвеня 2021 года Лілія Лукашэнка знаходзіцца пад персанальнымі санкцыямі Еўрасаюза, з 7 ліпеня 2021 года – Швейцарыі.