Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

Засакрэцілі дадзеныя кампаній бізнэс-партнёркі ўнука Лукашэнкі

«Бюро» выявіла, што недаступныя для атрымання з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР) дадзеныя кампаній Людмілы Няронскай«Марскія сезоны» і «Марскі вектар».

 

«Бюро» ўжо распавядала, што з-за «тэхнічных прычын» у АДР недаступныя дадзеныя кампаніі «Сезон упакоўкі», якой сумесна валодаюць Людміла Няронская і Аляксандр Лукашэнка – малодшы, сын Віктара Лукашэнкі.

 

Імаверна, могуць быць недаступныя дадзеныя і іншых кампаній Людмілы Няронскай.

«Марскія сезоны» з’явіліся адносна нядаўна – у кастрычніку 2022 года. Кампанія будуе рыбаперапрацоўчы завод у свабоднай эканамічнай зоне «Віцебск» і карыстаецца шырокімі падатковымі і мытнымі льготамі. Акрамя таго, гэты інвестпраект Няронскай уключылі ў дзяржаўную праграму «Аграрны бізнэс» і выдаткавалі льготны крэдыт у 240 мільёнаў беларускіх рублёў на будаўніцтва завода.

 

У кампаніі «Марскія сезоны» працуе зяць Віктара Лукашэнкі – Дзмітрый Дзятлаў, муж ягонай дачкі Вікторыі Лукашэнкі.

Мы накіравалі скаргу ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь наконт таго, што дадзеныя кампаніі недаступныя ў АДР. Там нам адказалі, што «вядзецца праца па ліквідацыі тэхнічных непаладак». Праўда, з тых часоў колькасць недаступных кампаній толькі павялічылася.