Засакрэцілі дадзеныя кампаній бізнэс-партнёркі ўнука Лукашэнкі
«Бюро» выявіла, што недаступныя для атрымання з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР) дадзеныя кампаній Людмілы Няронскай – «Марскія сезоны» і «Марскі вектар».
«Бюро» ўжо распавядала, што з-за «тэхнічных прычын» у АДР недаступныя дадзеныя кампаніі «Сезон упакоўкі», якой сумесна валодаюць Людміла Няронская і Аляксандр Лукашэнка – малодшы, сын Віктара Лукашэнкі.
Імаверна, могуць быць недаступныя дадзеныя і іншых кампаній Людмілы Няронскай.
Мы накіравалі скаргу ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь наконт таго, што дадзеныя кампаніі недаступныя ў АДР. Там нам адказалі, што «вядзецца праца па ліквідацыі тэхнічных непаладак». Праўда, з тых часоў колькасць недаступных кампаній толькі павялічылася.