Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

Рэлакс з Дзмітрыем Лукашэнкам

«Бюро» высветліла, што Прэзідэнцкі спартыўны клуб (ПСК), які ўзначальвае Дзмітрый Лукашэнка, валодае базай адпачынку «Вячоркі» ў Раўбічах.

 

DMITRY

Дзмітрый Лукашэнка. Крыніца: belta.by

 

Працу «Вячорак» акумулюе асобная фірма «Фанспорт» – яна належыць ПСК. Дырэктар «Фанспорта» – Юрый Чахоўскі. Дзякуючы «Кіберпартызанам» мы высветлілі, што ў нулявых ён быў вайскоўцам в/ч 01549 – службы бяспекі Лукашэнкі. У 2004 годзе Чахоўскі нават атрымаў медаль «За бездакорную службу» І ступені. Такая ўзнагарода прысуджаецца асабіста Аляксандрам Лукашэнкам вайскоўцам і сілавікам за 20 год самаахвярнай і безупыннай службы.

 

База адпачынку з’явілася на балансе «Фанспорта» ў канцы жніўня 2016 года. Гасцям «Вячорак» прапаноўваюць арэнду 4 дамкоў адпачынку ўмяшчальнасцю ад 4 да 6 чалавек (ад 340 да 640 беларускіх рублёў за ноч) і асобныя нумары для дваіх (155 беларускіх рублёў за ноч).

 

DOMIKI

База адпачынку «Вячоркі». Крыніца: relax.by

 

На тэрыторыі комплексу даступныя руская лазня (ад 108 да 200 беларускіх рублёў за гадзіну), саўна (ад 99 да 175 рублёў за гадзіну) і аквазона з басейнам і джакузі (80 беларускіх рублёў за гадзіну).

 

BAN'IA

Аквазона базы адпачынку «Вячоркі». Крыніца: vyachorki.by

 

Акрамя таго, на тэрыторыі базы адпачынку ёсць спартовая пляцоўка для гульні ў футбол і валейбол.

 

Калі глядзець на фінансавую справаздачнасць «Фанспорта», бізнэс гэты не вельмі грашовы. 2024 год «Вячоркі» спрацавалі з выручкай у 206 тысяч беларускіх рублёў, страты склалі 142 тысячы беларускіх рублёў. У 2025 годзе сітуацыя складвалася не лепш: 225 тысяч беларускіх рублёў выручкі супраць стратаў у 411 тысяч беларускіх рублёў.