Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

Pavel Topouzidis / Victor Petrovich

Тапузідзіс Павел Георгіевіч / Пятровіч Віктар Яўгенавіч

Сфера дзейнасці Тытунёвая прамысловасць, дывелапмент, рытэйл
Год нараджэння 1956 / 1964
Месца нараджэння с. Апрэці, Грузія / г. Мінск, Беларусь

Дзейныя актывы: «Тытунь-інвест» (вытворчасць цыгарэт, дывелапмент, рытэйл), «Сентоні ПРА» (вытворчасць і дыстрыбуцыя цыгарэт).

Гістарычныя актывы: «МаркетЛіга» (рытэйл), «Лігматон» (фармдыстрыбуцыя, рытэйл).

Сувязі Тапузідзіса: Аляксандр Лукашэнка (заступнік), Георгій Тапузідзіс (пазашлюбны сын), Сяргей Карповіч (партнёр).

Сувязі Пятровіча: Галіна Пятровіч (сястра), Георгій Тапузідзіс (пляменнік), Сяргей Карповіч (партнёр).

Бенефіты: Бізнэсоўцы, звязаныя сваяцкімі і раўнапраўнымі дзелавымі адносінамі, на працягу больш як 20 гадоў (у 1997 – 2020 гадах) былі ўладальнікамі адзінай прыватнай тытунёвай фабрыкі ў Беларусі. «Тытунь-інвест» штогод атрымлівае ад дзяржавы квоты на вытворчасць тытунёвых вырабаў і іх рэалізацыю на ўнутраным рынку. Іх тытунёвы бізнэс фігураваў у расследаванні пра кантрабанду цыгарэт.

У 2020-х на рынак была выведзеная афіляваная кампанія «Сентоні ПРА», якая таксама атрымала квоту на вытворчасць і пасля трэйдара «Беларусьгандаль» (Кіраўніцтва справамі прэзідэнта РБ) стала другім імпарцёрам цыгарэт.

Уладальнікі «Тытунь-інвеста» стаялі ля вытокаў фармавання рынку гандлёвай нерухомасці, атрымаўшы ад уладаў некалькі ўчасткаў пад забудову гандлёвымі комплексамі. За апошнія гады іх кампанія – адзін з найбуйнейшых у краіне ўладальнікаў гандлёвай нерухомасці і прыватнага гатэльнага фонду.

Павел Тапузідзіс у 2017 – 2025 гадах уваходзіў у Савет па развіцці прадпрымальніцтва Беларусі, а ў сярэдзіне 2010-х браў удзел у працы выбарчых камісій на прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах.

Абмежаванні: Са снежня 2023 года Тапузідзіс, Пятровіч і іх кампанія «Тытунь-інвест» знаходзяцца ў санкцыйным спісе ЗША «як крыніцы даходу рэжыму Лукашэнкі».