Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

Alexander Shakutin

Шакуцін Аляксандр Васільевіч

Сфера дзейнасці Машынабудаўніцтва, дывелапмент, гандаль, транспарт і лагістыка, турызм
Год нараджэння 1959
Месца нараджэння в. Вялікае Бабіна, Аршанскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь
Адукацыя Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут

Дзейныя актывы: «ІТАМ-кіруючая кампанія холдынгу», «ПМІ інжынірынг», «Спамаш», «Салео» – кіруючая кампанія холдынгу» (у працэсе санацыі), Amkodor Baltic (Літва) (машынабудаванне і дыстрыбуцыя), Прадзюсарскі цэнтр «Спамаш» (забавы), «Наванэп» (нерухомасць), EM system (Літва), EM industry (Літва).

Гістарычныя актывы: «Амкадор» – кіруючая кампанія холдынгу» (машынабудаванне і дыстрыбуцыя), «Інтэрсэрвіс» (нафтатрэйдар), «Лагекс» (гандаль), «Іскамед» (рытэйл), «Шантэр» (турызм), «Белмытвілія», SV Maschinen/NGF Trade (ФРГ) (гандаль).

Сувязі: Аляксандр Лукашэнка (заступнік), Марыя Шакуціна (жонка), Аляксандр Шакуцін – малодшы (сын), Сяргей Шакуцін (брат), Ігар Субоцін і Яраслаў Буяльскі (партнёры), Упендра Махата (былы партнёр), Бірэндра Махата (былы партнёр), Нірадж Шрэстха (былы партнёр), Мікалай Варабей (былы партнёр), Аляксандр Нахаенка (былы менеджар і партнёр), Валер Іванковіч (былы менеджар), Мікалай Косцень (былы менеджар), Наталля Пяткевіч (былая менеджарка), Сяргей Ткачоў (былы менеджар).

Бенефіты: У пачатку 2000-х з ухвалы ўладаў стаў адным з акцыянераў лідара па выпуску дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі ў Беларусі – холдынгу «Амкадор», з сярэдзіны 2010-х – яго галоўны бенефіцыяр. Холдынг мае доступ да дзяржзамоваў у некалькіх сектарах нацыянальнай эканомікі.

Бізнэсовец стаў адным з вядомых бенефіцыяраў кропкавай прыватызацыі ў 2000 – 2010 гадах, якая дазволіла на падставе ўказаў прэзідэнта на працягу 2000 – 2010 гадоў уключыць у склад холдынгу «Амкадор» каля 10 дзяржаўных прадпрыемстваў.

Нягледзячы на прыватны статус, холдынг меў шырокі доступ да крэдытных рэсурсаў дзяржаўных банкаў, якія выдаваліся для інвестыцыйных праграм прадпрыемства пад гарантыі ўрада. Невыкананне абавязкаў па іх стала галоўнай прычынай нацыяналізацыі «Амкадор-холдынгу», якая адбылася ў 2025 годзе.

У 2013 годзе кампанія «Інтэрсэрвіс» атрымала ад Мінгарвыканкама на падставе інвестыцыйнай дамовы права на будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу «Шантэр Хіл». Пад гэты праект бізнэсовец атрымаў пад гарантыю ўрада льготны кітайскі крэдыт. У 2025 годзе незавершаны аб’ект перайшоў у кіраванне дзяржавы.

Кампанія «Белмытвілія» займалася рээкспартам кветак у Расію, а SV Мaschinen узяла ўдзел у пастаўках санкцыйнай тэхнікі ў в РФ і РБ.

Абіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ у 2008 – 2012 і 2012 – 2016 гадах.

Абмежаванні: Cа снежня 2020 года знаходзіцца ў санкцыйным спісе ЕС. Пасля 2020 года быў унесены ў санкцыйны спіс ЗША, Канады і Вялікабрытаніі.

У санкцыйныя спісы ЗША, Канады і Украіны на працягу 2021 – 2024 гадоў былі ўключаныя холдынг «Амкадор», ЗША і ЕС – кампанія «Лагекс». Amkodor Baltic, EM system і EM industry ўваходзяць у санкцыйны спіс Літвы.