Буздуган Віталіе
Дзейныя актывы: «Балкан Адвайзер Компані», «Еўропіан Грын Эсэтс», «Еўропіан Грын Інжынірынг», «ЕўраМедІнжынірынг», «Р-Фарм Інтэграцыя» (кансалтынг); «ЕўраФармІнтэграцыя», «НІІ БіяІнжынірынг», «Ірыдыё Тэх», «Плазма Юніан» (гандаль фармацэўтычнымі таварамі); «Ірыдыё Энэрджы» (вытворчасць электраразмеркавальнай і рэгулявальнай апаратуры); «Ірыдыо» (вытворчасць вентыляцыйнага абсталявання); «Шляхамі Культуры» (правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў); «Якаўскае АГРА» (вырошчванне ягад, арэхаў і іншых пладоў дрэваў і кустоў); «СаюзФорум» (сувязі з грамадскасцю); «Лімітлес Мэнпаўэр» (падбор персаналу).
Гістарычныя актывы: «Ірыдыо Мотарс» (вытворчасць аўтамабіляў).
Сувязі: Таццяна Буздуган (жонка, кіраўніца звязаных кампаній), Аляксандр Зайцаў (бізнэс-партнёр), Ігар Рачкоўскі (бізнэс-партнёр), Аляксей Арджанікідзэ (бізнэс-партнёр, Расія), Сяргей Дубаў (бізнэс-партнёр, Расія), Аляксандр Апазаў (бізнэс-партнёр, Расія), Таццяна Апазава (бізнэс-партнёрка, Расія), Інга Ніжарадзэ (бізнэс-партнёрка, Расія), Аляксандр Міронаў (былы бізнэс-партнёр), Мацей Пэун (былы бізнэс-партнёр, Румынія).
Бенефіты: Партнёрамі Буздугана ў Беларусі былі набліжаныя да сям’і Лукашэнкі прадпрымальнікі і былыя сілавікі: Аляксандр Зайцаў, Ігар Рачкоўскі, Аляксандр Міронаў. З гэтымі кантактамі бізнэсовец атрымаў кантракты з дзяржпрадпрыемствамі, ільготы, крэдыт і падтрымку дзяржавы пры экспартных угодах.
У 2014 годзе кампанія «Ірыдыо Мотарс» падпісала кантракт з азербайджанскім заводам Daşkəsən Filizsaflaşdırma («Дашкесан Філізсафлашдырма») на пастаўку 12 самазвалаў БелАЗ. Угоду фінансаваў «Беларусбанк», выдаўшы крэдыт на 2,3 мільёна еўра. Азербайджанскі завод не выканаў плацяжы, асноўныя страты кампаніі Буздугана кампенсаваў дзяржаўны «Белэксімгарант». Пасля «Ірыдыо Мотарс» працягнула экспартаваць тэхніку беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку МАЗ і МТЗ.
Падкантрольная Буздугану «ЕўраФармІнтэграцыя» была эксклюзіўным пастаўшчыком Pfizer у Беларусі. Супрацоўнічае з тысячамі аптэк і медустановаў. Усяго Буздуган кантралюе ў Беларусі як мінімум 15 кампаній. Большасць – у індустрыяльным парку «Вялікі камень».
У Мінску Буздуган мае чатыры кватэры ацэначным коштам 1,1 мільёна долараў.
Абмежаванні: Няма.
