Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

Bogoljub Karić

Карыч Багалюб

Сфера дзейнасці Будаўніцтва
Год нараджэння 1954
Месца нараджэння г. Печ, Косава
Адукацыя Прышцінскі ўніверсітэт, факультэт прыродазнаўчых навук і матэматыкі. Нішскі ўніверсітэт, эканамічны факультэт

Дзейныя актывы: «Аркора Дэвелапмент» («Дубай Вотэр Фронт»/«Белінтэ-Роба»), «Лайбрары Лэйн» («Эмірэйтс Блю Скай»/«Зомекс Інвестмент»), «Дана Астра», «Капітал Палас», «Луксуда», «Дубай Інвестмент», «Гранд Атрыум Дэвелапмент», «Джы Файв Канстракшн» (будаўніцтва); Russelville Limited (Кіпр), Elaiva Trading Limited (Кіпр), Ozalco Holding Limited (Кіпр), Rodrick Limited (Кіпр), Triworst Limited (Кіпр), Enterprise Developments Holding Limited (ААЭ) (інвестыцыі); апартаменты ў Дубаі.

Гістарычныя актывы: Dana Holdings (Кіпр).

Сувязі: Лілія Лукашэнка (былая топ-менеджарка), Драгамір Карыч (брат), Міланка Карыч (жонка), Нэбайша Карыч (сын), Надэжда Лазаравіч (дачка), Даніца Карыч (дачка), Елэна Лазаравіч (дачка), Алівера Нэдэлькавіч (сястра), Мухамед Алі аль-Абар (былы партнёр), Нагіп Бехлулі (сябар сям’і, менеджар), Мустафа аль-Тобгі (сябар сям’і, менеджар).

Бенефіты: За час праўлення Аляксандра Лукашэнкі сям’я Карычаў стала буйным забудоўшчыкам Мінска. Самыя вядомыя праекты – «Маяк Мінска» і «Мінск-Свет». Пад іх будаўніцтва Лукашэнка выдаваў асобныя ўказы, якімі сербскім бізнэсоўцам давалі зямлю без правядзення аўкцыёнаў, вызвалілі ад выплаты падаткаў і мытных пошлін, а таксама правялі інфраструктуру да кварталаў, што будаваліся, за кошт бюджэтных сродкаў. Аб’ём прэферэнцый ацэньваецца прыкладна ў мільярд долараў.

За доўгія гады працы ў Беларусі сям’я Карычаў зблізілася з сям’ёй Лукашэнкі. Беларускі кіраўнік пабываў на папулярным сербскім курорце Капаонік па запрашэнні брата Багалюба Карыча – Драгаміра Карыча. Пазней бізнэсовец стаў ганаровым консулам у Бялградзе. Міланка Карыч, жонка Багалюба Карыча, часта падарожнічала разам са старэйшым сынам беларускага кіраўніка Віктарам Лукашэнкам. Яго жонка Лілія Лукашэнка некаторы час працавала ў кампаніі «Дана Астра», якая з’яўляецца забудоўшчыкам комплексу «Мінск-Свет». Карычаў таксама называлі бізнэсоўцамі, якія абслугоўвалі рэзідэнцыю Лукашэнкі на Мінскім моры пад назвай «Усход».

Абмежаванні: У снежні 2020 года Dana Holdings і «Дана Астра» падпалі пад санкцыі ЕС. У жніўні 2021 года свае абмежаванні на бізнэс сербскага сямейства наклалі ЗША, назваўшы Карычаў «будаўнічымі кашалькамі» Лукашэнкі. Санкцыі закранулі Нэбайшу Карыча, а таксама кампаніі Dana Holdings, «Дана Астра», «Эмірэйтс Блю Скай» і «Дубай Вотэр Фронт». У чэрвені 2022 года ЕС наклаў абмежаванні і на Багалюба Карыча. Бізнэсовец абскардзіў еўрапейскія санкцыі ў судзе, але яго іск быў адхілены. Пры гэтым у жніўні 2025 года амерыканскае Міністэрства фінансаў зняло абмежаванні з кіпрскай кампаніі Dana Holdings і Нэбайшы Карыча.