Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

Літоўскі дэпартамент міграцыі праверыць фігуранта нашага расследавання

Дэпартамент міграцыі Літвы звярнуўся да супрацоўнікаў дзяржбяспекі з просьбай праверыць беларускага бізнэсоўца Андрэя Шымановіча. З 2023 года ён мае дазвол на жыхарства ў Літве як стартапер.

 

DEPARTAMENT MIGRACII

Дэпартамент міграцыі Літвы. Крыніца: ru.Delfi.lt

 

Праверку ініцыявалі пасля публікацыі ліпеньскага расследавання «Бюро». У ім мы расказалі, што Шымановіч, будучы зяцем Віктара Шэймана, распрацоўваў і абслугоўваў мабільныя дадаткі ў Беларусі, але публікаваў іх праз літоўскую юрыдычную асобу. Некаторыя праграмы збіралі адчувальную інфармацыю кліентаў, адпраўлялі звесткі ў Расію і атрымлівалі надзвычай шырокія правы на кантэнт карыстальнікаў. Да запуску бізнэсу ў Беларусі і Літве Шымановіч быў звязаны з шпіёнскім сэрвісам mSpy.

 

Для праверкі распрацовак Шымановіча Дэпартамент міграцыі Літвы мае намер звярнуцца ў Нацыянальны цэнтр кібербяспекі і ў Кіраўніцтва крымінальнай паліцыі.

«Гэтым установам будзе прапанавана ініцыяваць кансультацыі і ў межах сваёй кампетэнцыі ацаніць надзейнасць згаданых у публікацыі дадаткаў і іх унутранага праграмнага кода, патэнцыйныя ўразлівасці ў сістэме бяспекі і іншыя аспекты, якія дапамогуць праясніць магчымы шкодны характар такіх дадаткаў. Дэпартамент міграцыі, атрымаўшы ўсю неабходную інфармацыю ад іншых дзяржаўных устаноў, прыме рашэнне аб прававым статусе згаданага ў публікацыі іншаземца ў Літве», сказана ў прэс-рэлізе, які Дэпартамент міграцыі апублікаваў на сваім сайце раніцай 30 ліпеня.