Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

Кіраўніца абласнога Беларускага Чырвонага Крыжа з'ездзіла ў адпачынак у Крым падчас уварвання Расіі ва Украіну

Дзмітрый Шаўцоў не адзіны супрацоўнік Беларускага Чырвонага Крыжа, які любіць ездзіць на акупаваныя Расіяй тэрыторыі.

 

Паводле інфармацыі «Бюро», як мінімум адзін абласны кіраўнік БЧК з'ездзіў у адпачынак у Крым падчас поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

 

Кіраўніца Гродзенскай абласной арганізацыі Наталля Талкачова ў ліпені 2022 года наведала Крым. І гэта была не «працоўная» паездка, як у Шаўцова. У сваім акаўнце ў Facebook яна падзялілася фатаграфіямі з адпачынку і відэа, як яны едуць па Крымскім мосце.

ФОТА З АКАЎНТА FACEBOOK НАТАЛЛІ ТАЛКАЧОВАЙ
krym

Дзякуючы атрыманым ад «КіберПартызан» дадзеным мы можам з упэўненасцю сказаць, што гэта была не «гуманітарная місія». Талкачова ездзіла ў Крым адпачываць, узяўшы на гэтыя даты водпуск.

РАСПАРАДЖЭННЕ АБ ПРАДАСТАЎЛЕННІ ВОДПУСКУ НАТАЛЛІ ТАЛКАЧОВАЙ
vacation_doc

Мы звярнуліся да Талкачовай па каментар, але яна не адказала на нашыя званкі.

 

Пра кіраўніцу Гродзенскага БЧК і яе цесныя сувязі з Дзмітрыем Шаўцовым мы расказвалі ў нашым расследаванні «Цёмныя бакі Беларускага Чырвонага Крыжа».

 

Нагадаем, што з-за паездкі Дзмітрыя Шаўцова на акупаваныя Расіяй тэрыторыі Украіны было прыпыненае сяброўства Беларускага Чырвонага Крыжа ў Міжнароднай федэрацыі Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. З-за гэтага БЧК страціў вялікую частку свайго міжнароднага фінансавання.