Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

Беларускі Чырвоны Крыж схлусіў пра тое, што больш не будзе засядаць у выбарчых камісіях

У распараджэнні «Бюро» аказаўся афіцыйны адказ Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа пра тое, што пасля ўваходжання ў сілу новага закона аб БТЧК у лістападзе 2020 года, арганізацыя не будзе браць удзелу ў выбарчых працэсах (выбарах на розных узроўнях). Выявілася, што рэдакцыя закона, якая дзейнічала з 2011 года, не ўтрымлівала абмежаванняў адносна ўдзелу БТЧК у выбарах.

 

Але ў новай рэдакцыі дадалі артыкул пра тое, што БТЧК абавязанае кіравацца не толькі законамі Беларусі, але і статутамі Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца і Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, а таксама іншымі дакументамі, прынятымі ў межах Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

 

І з моманту ўваходжання ў сілу новага закона БТЧК абавязваецца не ўдзельнічаць у выбарчых працэсах, бо гэта не супадае з асноўнымі прынцыпамі міжнароднага руху — нейтральнасцю і незалежнасцю.

 

Але вось 25 лютага ў Беларусі будзе праходзіць Адзіны дзень галасавання, на якім можна паставіць птушку за кандыдатаў у дэпутаты парламента і мясцовых саветаў. І мы знайшлі, што як мінімум у трох выбарчых акругах у спісах камісій знаходзяцца супрацоўнікі БТЧК, гэта:

 

Бабруйска-Першамайская выбарчая акруга № 79

Быхаўская выбарчая акруга № 81

Крычаўская выбарчая акруга № 83

СКЛАДЫ АКРУГОВЫХ ВЫБАРЧЫХ КАМІСІЙ
doc1
doc2
doc3

Усе тры прадстаўнікі з Магілёўскай абласной арганізацыі БТЧК. Іх імёны невядомыя, пасля выбараў 2020 года склады камісій засакрэчаныя.

 

Атрымліваецца, што БТЧК чарговым разам парушыла прынцыпы Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Самі новы закон прынялі, самі яго і парушылі.