Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

Aleksandr Zingman

Зінгман Аляксандр Уладзіміравіч

Сфера дзейнасці Міжнародны гандаль, пастаўкі беларускай сельскагаспадарчай, горназдабыўной і камунальнай тэхнікі ў Афрыку, арганізацыя фінансавання і сэрвіснага суправаджэння экспартных праектаў, таксама, магчыма, золатаздабыча
Год нараджэння 1966
Месца нараджэння г. Мінск, Беларусь
Адукацыя Беларускі політэхнічны інстытут

Дзейныя актывы: Aftrade DMCC (экспарт тэхнікі, абсталявання і рэалізацыя інфраструктурных праектаў у краінах Афрыкі), Bison Agro Machinery (пастаўкі сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання ў Зімбабвэ).

Гістарычныя актывы: Afex Company Limited (экспарт беларускай тэхнікі ў краіны Афрыкі, кампанія ліквідаваная), Midlands Goldfields Limited (золатаздабыча, кампанія ліквідаваная), Midlands Goldfields Foundation (золатаздабыча, кампанія ліквідаваная), Zim Goldfields (золатаздабыча ў Зімбабвэ), «ВестБалт» (рэстаранны бізнэс, кампанія ліквідаваная, кіравала ягоная жонка Лізавета Дзенісевіч).

Сувязі: Аляксандр Лукашэнка (палітычны заступнік, з якім Зінгмана звязваюць праз Віктара Шэймана), Віктар Шэйман (палітычны заступнік), Сяргей Шэйман (бізнэс-партнёр), Алег Водчыц (бізнэс-партнёр), Аляксандр Шакуцін (былы бізнэс-партнёр), Вітольд Карчэўскі (бізнэс-партнёр), Лізавета Дзенісевіч (жонка).

Бенефіты: Прамы доступ да кіраўніцтва Беларусі і шэрагу афрыканскіх краін, у тым ліку праз Віктара Шэймана, дазваляе браць удзел у буйных міждзяржаўных праектах. Палітычнае заступніцтва і статус ганаровага консула Зімбабвэ даюць магчымасць рэалізоўваць разнастайныя праекты на Афрыканскім кантыненце.

Пастаўкі беларускай тэхнікі праз Aftrade крэдытуюцца праз Банк развіцця Беларусі і афрыканскія фінансавыя інстытуты. Маштаб праектаў паказвае пастаўка ў Нігерыю 2000 беларускіх трактароў і спадарожнага абсталявання ў 2025 годзе.

Паводле звестак расследавання OCCRP, дзякуючы сувязям з Віктарам Шэйманам Зінгман атрымаў доступ да золатаздабыўнога бізнэсу ў Зімбабвэ. Зінгман і сын Віктара Шэймана Сяргей праз сетку афшорных кампаній кантралявалі 70% прадпрыемства Zim Goldfields, створанага ў 2018 годзе пасля міждзяржаўных перамоваў. Zim Goldfields атрымала дазволы на разведку золата на ўчастках агульнай плошчай амаль 55 тысяч гектараў. Пры гэтым беларуская дзяржава долі ў прадпрыемстве не мела.

Абмежаванні: Няма.