Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

Viktor Chevtsov

Шаўцоў Віктар Аркадзевіч

Сфера дзейнасці Фінансы, знешні і гуртовы гандаль, будаўніцтва, галаграфія, інжынірынг, харчаванне, турызм
Год нараджэння 1963
Месца нараджэння в. Розумава, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь
Адукацыя Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт радыёфізікі і электронікі

Дзейныя актывы: Не знойдзеныя.

Гістарычныя актывы: «Банк Рашэнне»/«Трастбанк»/«Інфабанк» (банкаўскія паслугі), «Белзамежбуд»/«ВіяСЭТрэйд» (дыстрыбуцыя беларускай тэхнікі ў Венесуэле, будаўніцтва ў Венесуэле і Беларусі), «Белметалэнерга»/«Стальінвестбуд» (пастаўка тэхнікі ў Ірак і нафты з Ірака), «Тэхнахімтрэйд» (гуртовы гандаль дэталямі для аўтамабіляў), «Галаграфічная індустрыя» (вытворчасць галаграфічнай прадукцыі), Музейны комплекс старадаўніх народных промыслаў і тэхналогій «Дудуткі» (турызм), Future Metro Technical Contracting (інжынірынг, ААЭ), B.Z.S. Invest/RSI Middle East (будаўніцтва, гандаль харчовымі прадуктамі і ўгнаеннямі, ААЭ), GP Holographics (вытворчасць галаграфічнай прадукцыі, Літва), PS Commodities (пастаўка садавіны і гародніны, Венгрыя) – у працэсе ліквідацыі.

Сувязі: Махамед Ахмад аль-Зараім аль-Сувайдзі (былы бізнэс-партнёр, ААЭ), Аляксандр Грыбоўскі (бізнэс-партнёр), Віталь Бандарык (менеджар), Аляксандр Бабарэка (бізнэс-партнёр), Міхаіл Чучкевіч (бізнэс-партнёр).

Бенефіты: Віктар Шаўцоў дзесяцігоддзямі выступаў пасярэднікам афіцыйнага Мінска на Блізкім Усходзе і ў Лацінскай Амерыцы.

У 2000-х «Інфабанк» і «Белметалэнерга» гандлявалі з Іракам, які знаходзіўся пад санкцыямі. «Белметалэнерга» закрывала, паводле інфармацыі СМІ, 90% паставак беларускай тэхнікі ў Ірак і атрымлівала квоты ў межах праграмы «Нафта ў абмен на харчаванне».

Пасля збліжэння Аляксандра Лукашэнкі з Уга Чавесам Шаўцоў стаў адным з ключавых удзельнікаў праектаў у Венесуэле праз «Белзамежбуд». Кампанія будавала жыллё, інфраструктурныя і прамысловыя аб’екты згодна з міждзяржаўнымі пагадненнямі. Да 2012 года аб’ём кантрактаў перавысіў мільярд долараў.

Прэферэнцыі Шаўцоў атрымліваў і на ўнутраным рынку. Яго «Тэхнахімтрэйд» валодаў кантрольным пакетам «Галаграфічнай індустрыі», якая ў 2011 годзе стала адзіным ліцэнзаваным вытворцам ахоўных галаграм і крысталаграм у Беларусі. Адначасова дзяржава пашырала абавязковае выкарыстанне такой прадукцыі, тым самым забяспечваючы кампаніі замовы.

Абмежаванні: у 2004 – 2014 гадах «Інфабанк» знаходзіўся пад санкцыямі ЗША з-за падазрэнняў у падтрымцы рэжыму Садама Хусейна. У 2011 годзе КДБ затрымаў Шаўцова па справе аб крадзяжы 10 мільёнаў долараў на праектах у Венесуэле. У 2012 годзе Шаўцоў выйшаў на волю. Затым адышоў ад спраў у Беларусі і пераехаў у Венгрыю. У 2024 – 2026 гадах знаходзіўся пад санкцыямі ЕС.