Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

Dzmitry Baskau

Баскаў Дзмітрый Юр’евіч

Сфера дзейнасці Спартовае кіраванне, палітыка, будаўніцтва, акумулятарная прамысловасць, рознічны гандаль, вытворчасць прадуктаў харчавання
Год нараджэння 1978
Месца нараджэння г. Мінск, Беларусь
Адукацыя Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДУФК

Дзейныя актывы: «СМУ-87», «ГрандХаузІнжэнірынг», «Рэторсія Трэйд» (дывелапмент), «Акумулятарны Альянс» (вытворчасць акумулятарных батарэй), «Піваварная кампанія Бівер» (вытворчасць піва), «Лепшы брэнд» (развіццё спажывецкага брэнда Lepshy), «Лепшы хлеб» (вытворчасць і продаж хлебабулачнай прадукцыі), «Лепшы экіпіровачны цэнтр» (гандаль хакейнай экіпіроўкай).

Гістарычныя актывы: «Датч Стар», «Давінбудінвест», «Смарт Тэлеком» (дывелапмент), «ДНЦ-Маркет» (раздробны гандаль, ліквідацыя).

Сувязі: Аляксандр Лукашэнка (палітычны заступнік), Мікалай Лукашэнка (выхаванец па хакеі), Аляксандра Баскава (жонка), Уладзімір Шышко (цесць, былы кіраўнік «Брэстэнерга» і экс-сенатар), Дзяніс Сташкевіч (партнёр па будаўнічым бізнэсе і піваварні «Бівер»), Генадзь Нарадоўскі (партнёр па будаўнічым бізнэсе), Сяргей Кагановіч (былы партнёр), Віктар Лемяшэўскі (бізнэс-партнёр), Аляксандр Папок (партнёр па прамысловых праектах 1АК-Group), Марына Анфілава (бізнэс-партнёрка).

Бенефіты: Становішча асабістага трэнера Лукашэнкі забяспечыла Баскаву стабільныя пасады і пазіцыі ў спорце, палітыцы і бізнэсе. Пасля пакідання Федэрацыі хакея ў 2021 годзе быў прызначаны ў Савет Рэспублікі.

Звязаныя з Баскавым кампаніі падпісвалі буйныя кантракты з дзяржаўнымі арганізацыямі, дывелаперскія структуры атрымалі доступ да запатрабаваных пляцовак у Мінску.

Абмежаванні: З 2 снежня 2021 года знаходзіцца пад санкцыямі ЗША. З мая 2023 года ўключаны ў нацыянальны санкцыйны спіс Польшчы.

У 2021 годзе IIHF адхіліла Баскава ад хакейнай дзейнасці на пяць гадоў за пагрозы і дыскрымінацыю спартоўцаў паводле палітычных матываў, а таксама за выкарыстанне пасады ў падтрымку Лукашэнкі. Асобна Баскава абвінавачвалі ў магчымым дачыненні да падзей, пасля якіх у лістападзе 2020 года загінуў Раман Бандарэнка. Баскаў гэта адмаўляў; IIHF палічыла імаверным ягоную прысутнасць на месцы падзей, але заявіла, што доказаў яго ўдзелу ў эпізодзе, які непасрэдна прывёў да гібелі Бандарэнкі, недастаткова. Тэрмін дыскваліфікацыі выйшаў 9 верасня 2026 года.