Першы беларускі журналіст, які ўвайшоў у шорт-ліст прэміі European Press Prize. Сваю расследавальніцкую дзейнасць пачаў з матэрыяла пра прыватнае прадпрыемства Віктара Шэймана «Гардсервіс» і таемную здабычу золата ў Зімбабвэ атачэннем Лукашэнкі. Выкрыў супрацу лукашэнкаўскага бізнесоўца Аляксандра Зайцава са святаром каталіцкай царквы Ігарам Лашуком дзеля абыходу санкцый. Знайшоў незадэклараваную нерухомасць у Аўстрыі праўладнага бізнесмена Мікалая Вараб’я. Распавёў пра «падарунак» Алексіна службе бяспекі Лукашэнкі: амаль дзясятак аўтамабілей і матацыклаў.