Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

Mikalai Varabei

Варабей Мікалай Мікалаевіч

Сфера дзейнасці Гандаль нафтапрадуктамі, лагістыка, турызм
Год нараджэння 1963
Месца нараджэння г. Барыспаль, Украіна
Адукацыя Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт, гісторык

Дзейныя актывы: «Нафтабітумны завод» (вытворчасць бітумаў і бітумных матэрыялаў); «Інтэрсэрвіс», «ЛэндРэсурс» (гуртовы гандаль вугалем); «Новая нафтавая кампанія», «Мінерал Гудс Трэйд» (гандаль нафтапрадуктамі); «Лагістык Энерджы», «БелКазТранс», «Брэміна груп», «Морской терминал «Портарктик» (лагістыка); турыстычны комплекс «Чырвоны бор»; сядзіба ў Верхнядзвінскім раёне; кватэры і шале ў Аўстрыі.

Гістарычныя актывы: «Абсалютбанк» (банкаўская сфера).

Сувязі: Тамара Варабей (жонка), Кацярына Смушковіч (дачка), Аляксей Алексін (партнёр), Аляксандр Зайцаў (партнёр), Ірына Панкратава (менеджарка), Алеся Беражная (менеджарка), Вячаслаў Атрахімовіч (менеджар), Лідзія Ушакова (менеджарка), Сяргей Саковіч (менеджар), Нэлі Малярова (менеджарка), Сяргей Анцэн (менеджар), Ганна Панцарная (менеджарка), Андрэй Шышко (менеджар), Аляксандр Шакуцін (былы партнёр).

Бенефіты: Мікалай Варабей больш за 25 гадоў працуе на рынку нафты і нафтапрадуктаў. Доступ да гэтай сферы беларускай эканомікі рэгулюецца ўладамі на самым высокім узроўні. Варабей стаў адным з нямногіх прыватнікаў, хто нароўні з дзяржавай атрымаў магчымасць займацца экспартам нафтапрадуктаў з беларускіх заводаў. Амерыканскія ўлады называюць яго «энергетычным кашальком» Аляксандра Лукашэнкі. З-за блізкасці да ўладаў бізнэсовец і створаная з ягоным удзелам «Новая нафтавая кампанія» падпалі пад заходнія санкцыі.

Замест яе бізнэсовец адкрыў новую кампанію – «Лагістык Энерджы». Яна гандлюе беларускім бензінам, дызпалівам, мазутам і газойлем праз расійскія парты. Гэтай прыватнай кампаніі дазволілі пабудаваць тэрмінал для перавалкі беларускіх грузаў у порце Мурманска. Праект доўгі час лабіравалі беларускія чыноўнікі на сустрэчах з расійскімі калегамі.

Мікалай Варабей – саўладальнік кампаніі «Брэміна груп», якая кіруе адмысловай эканамічнай зонай пад Оршай. АЭЗ створаная і рэгулюецца асобным указам Лукашэнкі. За шматлікія льготы яе называюць аршанскім афшорам. За некалькі месяцаў да яе стварэння Варабей перадаў Службе бяспекі Лукашэнкі новы электрамабіль Tesla Model S.

Абмежаванні: Мікалай Варабей знаходзіцца пад санкцыямі ЕС са снежня 2020 года, пад санкцыямі ЗША са жніўня 2021 года. У чорным спісе і ягоныя актывы: «Інтэрсэрвіс», «БелКазТранс», «Новая нафтавая кампанія», «Нафтабітумны завод», «Брэміна груп» і іншыя. Бізнэсовец абскардзіў санкцыі ў судзе, але ягоны іск быў адхілены.