Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

«PROжарка» ад нявесткі Лукашэнкі

«Бюро» высветліла, што «Музычная медыякампанія» правяла мясны фэст у Ваўкавыску за кошт падаткаплацельшчыкаў.

 

PROzharka

 

Нагадаем, што пасаду генеральнага прадзюсара ў гэтым прадакшэне займае нявестка Аляксандра Лукашэнкі – болей вядомая як аўтарка тэкстаў песень пад псеўданімам Ганна Сялук.

 

Паводле звестак сайта тэндарных закупак, «Музычная медыякампанія» зарабіла на «PROжарке по-Волковысски» без малога 378 тысяч беларускіх рублёў, або каля 111 тысяч еўра.

 

За гэтую суму гасцей фестывалю забаўлялі пераважна артысты, якія супрацоўнічаюць з нявесткай Лукашэнкі і яе фірмай: Іван Зданюк, Аляксандра Мелех, дуэт Лера Бернатовіч і Арцём Скароль, Ганна Благава, трыа «Ружовыя ружы», гурт Cosa Nostra і іншыя.

 

«Перлінай» фэсту стала прыгатаванне чатырохметровага шашлыку на шампуры – ён, дарэчы, цяпер нацыянальны рэкардсмен сярод шашлыкоў.

 

Арганізатары заявілі, што «PROжарка по-Волковысски» стала самым маштабным мерапрыемствам горада, сабраўшы больш як 20 тысяч удзельнікаў. За правапарадкам на мясным фэсце сачылі супрацоўнікі раённых РАУС і нават АМАП.