Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

Вельмі салодкія справы

Пасля працяглай адсутнасці ў Беларусь вярнуліся вафлі Kinder Bueno. Заўважыў гэта блогер Какабай, пра што паспяшаўся распавесці сваёй аўдыторыі. «Бюро» высветліла, што слодыч у беларускія крамы пастаўляе наш стары знаёмец – сябар Аляксандра Лукашэнкі, бізнэсовец Сяргей Цяцерын.

 

Раней расследавальнікі расказвалі на прыкладзе шакаладак Ritter Sport пра тое, як Сяргей Цяцерын атрымаў манаполію на пастаўку ласункаў у Беларусь. Рэч у тым, што пасля ўвядзення санкцый ЕС Лукашэнка ў якасці захадаў у адказ забараніў увозіць у Беларусь харчовыя прадукты з «недружалюбных краін». У снежні 2023 года ўрад Беларусі працягнуў гэтую забарону да канца 2024 года.

 

Але выявілася, што ўвозіць усё-ткі можна, але не ўсім. Выключэннем стаў бізнэс Сяргея Цяцерына. Для паставак «санкцыёнкі» бізнэсовец выкарыстоўвае «Лагістычную кампанію Усход». Кампанія запісаная на Аляксея Матвеева – супрацоўніка цяцерынскай кампаніі «БелГлобалСтарт». Сам Сяргей Цяцерын з 2021 года знаходзіцца пад санкцыямі ЕС як «кашалёк» Лукашэнкі.

 

Выручка «Лагістычнай кампаніі Усход» у 2023 годзе склала 158 мільёнаў рублёў. Чысты прыбытак – 8 мільёнаў рублёў. Згодна з дадзенымі дэкларацый пра адпаведнасць ТР ЕАЭС, кампанія займаецца пераважна пастаўкамі розных ласункаў: шакаладу, вафляў, цукерак, печыва і іншых.

 

Мы вырашылі паглядзець, якія вядомыя брэнды бізнэсовец і напарнік Лукашэнкі ў колцы дроваў Сяргей Цяцерын яшчэ завозіць у Беларусь:

 

Вытворца Ferrero Polska Commercial Sp. z.o.o.: дражэ TIC TAC, цукеркі Ferrero Rocher і вафлі KINDER BUENO

 

Sweets_1

 

Вытворца FERRERO Deutschland GmbH: шакаладна-арэхавая паста Nutella, шакаладкі Kinder Riegel, Kinder Country і Kinder HAPPY Moments, батончыкі Nutella B-ready і цукеркі Raffaello

 

Sweet_2

 

Вытворца Ludwig Schokolade GmbH & Co. KG: шакалад Schogetten

 

Вытворца Pringles LLC: чыпсы Pringles

 

Вытворца Haribo GmbH & Co. KG: жэлацінкі Haribo

 

Sweet_3

 

Вытворца Mars Italia S.P.A.: дражэ M&M´s Minis

 

Вытворца Alfred Ritter GmbH & Co. KG: шакалад Ritter Sport

 

Sweets_4