Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва

Нашыя сацсеткi

Народны артыст Анатоль Ярмоленка стаў бізнэс-партнёрам «кашалька» Лукашэнкі

Народны артыст Беларусі, кіраўнік ансамбля «Сябры» Анатоль Ярмоленка стаў саўладальнікам рэкламнай кампаніі «Трыа Медыя».

 

YARMOLENKO

Наталля Ярмоленка (Садоўская) (крайняя злева), Анатоль Ярмоленка – малодшы (другі злева), Анатоль Ярмоленка – старэйшы (другі справа). Крыніца: інстаграм-акаўнт Наллі Ярмоленка (Садоўскай)

 

Яго бізнэс-партнёр – Сяргей Цяцерын, блізкі сябар і адзін з «кашалькоў» Аляксандра Лукашэнкі.

 

Анатолю Ярмоленку належыць 40,1% «Трыа Медыя», Сяргею Цяцерыну – 40%. Яшчэ 19,9% знаходзяцца ў зарэгістраванай на Кіпры кампаніі Abrima Enterprises LTD.

 

Ярмоленка ўвайшоў у склад удзельнікаў кампаніі 10 лістапада 2022 года. У гэты ж дзень са спіса ўласнікаў выбыла ягоная дачка Вольга Мінец, якая валодала доляй у кампаніі з мая 2015 года.

 

Кампанія «Трыа Медыя» зарэгістраваная ў кастрычніку 2013 года. Яна з’яўляецца праваўладальніцай тэлеканала «ТНТ International» і эксклюзіўным прадаўцом рэкламы на тэлеканалах «ТНТ International», «ТВ-3 Беларусь» і «БелМузТВ».

 

Выручка кампаніі ў 2025 годзе склала 8,9 мільёна беларускіх рублёў, што на 11% больш, чым за папярэдні год. Чысты прыбытак дасягнуў 1,6 мільёна рублёў супраць 1,5 мільёна ў 2024 годзе.

 

Раней «Бюро» ў расследаванні «Беларускія ягадкі» расказвала пра іншую кампанію, звязаную з сям’ёй Ярмоленкі, – «Сябры Івэнт». Адной з саўладальніц з’яўляецца Наталля Ярмоленка (у дзявоцтве Садоўская), жонка ўнука Анатоля Ярмоленкі. Кампанія займаецца арганізацыяй выступаў беларускіх стэндап-комікаў на мінскай пляцоўцы Stand Up Comedy Hall.

 

У 2025 годзе выручка «Сябры Івэнт» склала 9,7 мільёна беларускіх рублёў, а чысты прыбытак – 1,04 мільёна рублёў.