Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
Перайсці да асноўнага змесціва
Alurech_main

Таемныя здзелкі «Алютэха»

Нашыя сацсеткi

Што ўтойвае адзін з самых паспяховы бізнэсоўцаў Беларусі Аляксей Жукаў

Аўтары

Гэты матэрыял падрыхтаваны ў партнёрстве з нямецкімі выданнямі Paper Trail Media і Manager Magazin, а таксама пры падтрымцы расійскага выдання «Вёрстка», «КіберПартызан» і OCCRP ID

 

Італійскі востраў Сардынія – улюбёнае месца адпачынку багатых людзей. Цёплае мора, чыстае паветра і маляўнічая прырода. На модным ды стылёвым курорце Порта-Чэрва ў цені кіпарысаў прытаілася раскошная віла – 400-метровы асабняк з 12 пакоямі і басейнам. Па суседстве – вілы расійскіх мільярдэраў, блізкіх да Уладзіміра Пуціна. У іхняй кампаніі сваё месца пад гарачым італійскім сонцам знайшоў і беларускі бізнэсмэн Аляксей Жукаў. Ягоны дом за 11,5 мільёна еўра знаходзіцца ўсяго за кіламетр ад Ізумруднага ўзбярэжжа на Міжземным моры.

 

porto-chervo

Порта-Чэрва. Крыніца: ft.com

ВІЛА Ў ІТАЛІІ І ФІРМЫ, ШТО ВАЛОДАЮЦЬ ЁЮ – ВЫПІСКІ З КАДАСТРАВАГА РЭЕСТРА ІТАЛІІ І З КІПРСКАГА ГАНДЛЁВАГА РЭЕСТРА
Current_view_by_subject_1
Current_view_by_subject_2
Current_view_by_subject_3
ShareHolders_Dolomite
ShareHolders_Fja_Future

Жукаў – адзін з самых паспяховых бізнэсоўцаў Беларусі, які атрымаў ордэн з рук Аляксандра Лукашэнкі за ўнёсак у развіццё эканомікі. Ён стварыў найбуйнейшы ва Усходняй Еўропе холдынг па выпуску ралетаў, варотаў і алюмініевых профіляў пад брэндам «Алютэх». Пасля пачатку вайны ва Украіне і ўвядзення жорсткіх захадаў супраць Беларусі Жукаў без лішняй агалоскі прадаў увесь свой бізнэс нямецкай групе кампаній Hörmann, паспеўшы засвяціцца ў пастаўках санкцыйных тавараў у Еўропу.

 

 

ХІТРЫЯ ТРУКІ

Праз тыдзень пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Еўрапейскі саюз забараніў увозіць з Беларусі многія важныя для нашай эканомікі тавары. Санкцыі сталі адказам на саўдзел рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў вайне. Холдынг «Алютэх» пазбавіўся магчымасці пастаўляць у краіны ЕС панэлі, вароты і дзверы са сталі. Неўзабаве набыла моц забарона і на імпарт металургічнай прадукцыі з Расіі, але панэлі, вароты і дзверы са сталі не падпалі пад новыя абмежаванні ЕС. То бок, з Беларусі некаторую прадукцыю «Алютэха» ў ЕС вывозіць ужо было нельга, а вось Расію забарона не закранула. І «Алютэх» скарыстаўся гэтым пралазам.

 

Дзякуючы калегам з расійскага выдання «Вёрстка» мы атрымалі доступ да мытных дадзеных, якія праліваюць святло на схемы па абыходзе санкцый. З чэрвеня па студзень 2022 года расійская кампанія «Алютэх-Сібір» паставіла чэшскай кампаніі Alutech Systems S.R.O. панэлі, дзверы і вароты са сталі, вырабленыя беларускім прадпрыемствам «Алютэх Варотныя Сістэмы». Такія тавары беларускага паходжання не павінны трапляць у ЕС, але дзірка ў санкцыйным заканадаўстве зрабіла гэта магчымым. Агульны статыстычны кошт пастаўленых тавараў – звыш 5 мільёнаў долараў.

 

BEL_1

 

На момант магчымага абыходу санкцый «Алютэх-Сібір», «Алютэх Варотныя Сістэмы» і Alutech Systems S.R.O. кантралявалі Аляксей Жукаў і нямецкая група кампаній Hörmann.

 

Аляксей Жукаў адмовіўся ад каментараў. У групе кампаній Hörmann адказалі:

«Падрабязны пералік пытанняў, які ўтрымліваецца ў вашым запыце, стварае ўражанне, што вы збіраецеся зрабіць або распаўсюдзіць шэраг непраўдзівых і шкодных для рэпутацыі сцвярджэнняў. [...] Мы пакідаем за сабой права выстаўляць любыя юрыдычныя прэтэнзіі...»

У 2022 годзе выручка групы «Алютэх» у Расіі вырасла на 65% – да 370 мільёнаў еўра, чысты прыбытак павялічыўся ў 2,8 разу – да 5,2 мільёна еўра. Паказчыкі беларускіх прадпрыемстваў холдынга таксама ўражвалі. Выручка вырасла на 17% – да 636 мільёнаў еўра, чысты прыбытак павялічыўся на 44% – да 132 мільёнаў еўра.

 

Нямецкае выданне WirtschaftsWoche пісала пра магчымы абыход санкцый і ў мінулым годзе. Калегі спасылаліся на дакументы, згодна з якімі гаражныя вароты, вырабленыя ў Беларусі ў чэрвені 2023 года, трапілі ў Еўропу праз даччыную кампанію «Алютэх» з Літвы. Да таго часу ЕС забараніў імпартаваць профілі, вароты і дзверы са сталі не толькі з Беларусі, але і з Расіі. Пры гэтым у пачатку гэтага года прадукцыя «Алютэх» спакойна прадавалася на выставе ў Паўднёвай Германіі.

 

Цяпер Жукаў не мае да «Алютэха» ніякага дачынення, але каб разабрацца ў мудрагелістасцях ягонай кар’еры, адкруцім час назад.

 

 

НА БРУДЭРШАФТ

Жукаў пачынаў свой бізнэс у Беларусі ў сярэдзіне 90-х, калі перад прадпрымальнікамі адчынілася шмат магчымасцяў. Спярша ён вазіў гатовыя ралеты з Рыгі і перапрадаваў іх у Мінску. З часам невялікая мантажная кампанія ператварылася ў паўнавартасную вытворчасць алюмініевых профіляў, ралетаў, варотаў і іншай прадукцыі. Першы завод з’явіўся ў свабоднай эканамічнай зоне «Мінск», рэзідэнты якой карыстаюцца шырокімі падатковымі льготамі. Пасля там адкрыліся яшчэ два прадпрыемствы.

ВЫПІСКІ З АДЗІНАГА ДЗЯРЖАЎНАГА РЭГІСТРА ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ І ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ РБ – ТАА «АЛЮМІНТЭХНА», ТАА «АЛЮТЭХ ВАРОТНЫЯ СІСТЭМЫ», ТАА «АЛЮТЭХ ІНКАРПАРЭЙТЭД», ТАА «АЛЮТЭХ ГАНДЛЁВЫ ДОМ», ТАА «АЛЮКОЙЛ»
alyumin techno_1
alyumin techno_2
alyutech vorotnye systemy_1
alyutech vorotnye systemy_2
alyutech incorporated_1
alyutech incorporated_2
alyutech torgovy dom_1
alyutech torgovy dom_2
alyukoil_1
alyukoil_2

Кампанія вырасла ў вялікі холдынг пад брэндам «Алютэх», які аб’ядноўваў тры заводы і гандлёвы дом у Беларусі, прадстаўніцтвы ў Расіі і Украіне, а таксама лагістычны цэнтр у Чэхіі. Канцэрн актыўна гандляваў сваёй прадукцыяй не толькі ў краінах СНД, але і ў Еўропе. У партфоліа кампаніі – не толькі ралеты і алюмініевыя профілі, але таксама вароты, вокны і дзверы, сэндвіч-панэлі і аўтаматыка.

АКТЫВЫ «АЛЮТЭХ» ВА УКРАІНЕ, РАСІІ І ЧЭХІІ – ВЫПІСКІ З АНЛАЙН-СЭРВІСУ ПРАВЕРКІ «YOUCONTROL», ІНФАРМАЦЫЙНАЙ СІСТЭМЫ «СПАРК» І ЧЭШСКАГА ГАНДЛЁВАГА РЭЕСТРА
alyuteh_1
alyuteh_2
alyuteh_k_1
alyuteh_k_2
alyuteh_gejts_1
alyuteh_gejts_2
alyuteh_gejts_3
ALUTECH Systems s.r.o.
elutek_investments_limited_1
elutek_investments_limited_2

Proizvodstvo AlyuminTehno

Вытворчасць «АлюмінТэхна». Крыніца: alutech-group.com

 

Калі бізнэс набіраў абароты, у пачатку 2000-х Жукаў заснаваў на Кіпры сетку кампаній, праз якія кантраляваў холдынг «Алютэх». Ціхая падатковая гавань на другім канцы Міжземнага мора прыцягвае выгаднымі стаўкамі і зразумелымі ўмовамі вядзення бізнэсу.

 

BEL_2

 

Асноўны актыў Жукава на Кіпры – кампанія FJA Future Limited. Праз яе беларускі бізнэсовец валодае іншымі кіпрскімі фірмамі, сярод якіх да нядаўняга часу была Elutek Investments Limited. Менавіта ёй належаць тры заводы і гандлёвы дом у Беларусі, прадстаўніцтвы ва Украіне і лагістычны цэнтр у Чэхіі, а таксама належалі філіялы ў Расіі.

АКТЫВЫ АЛЯКСЕЯ ЖУКАВА НА КІПРЫ (2017 Г.) – ВЫПІСКІ З КІПРСКАГА ГАНДЛЁВАГА РЭЕСТРА
ShareHolders_elutek investments limited_2017
ShareHolders_farelton management limited
ShareHolders_rinburg development limited
ShareHolders_fja future limited

У 2013 годзе Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Жукава ордэнам Айчыны III ступені за выпуск высакаякаснай прадукцыі, запатрабаванай не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Цяпер гэтая інфармацыя з сайта «Алютэх» выдаленая.

 

Lukashenko and Zhukov

Аляксандр Лукашэнка ўзнагароджвае Аляксея Жукава. Крыніца: president.gov.by

 

У 2018 годзе «Алютэх» вырашыў аб’яднаць намаганні з сямейнай групай кампаній Hörmann – найбліжэйшым канкурэнтам з Германіі. Адзін з найбуйных вытворцаў дзвярэй і вокнаў у Еўропе выкупіў 75% акцый у Elutek Investments Limited, 25% засталіся ў Жукава.

СТРУКТУРА ЎЛАСНІКАЎ КІПРСКАЙ КАМПАНІІ ELUTEK INVESTMENTS LIMITED (2018 Г.) – ВЫПІСКА З КІПРСКАГА ГАНДЛЁВАГА РЭЕСТРА
ShareHolders_elutek investments limited_2018

«Для нас і для краіны – гэта дадатковы рост экспарту, для Hörmann – зніжэнне сабекошту прадукцыі. Гэта добры эфект сінэргіі», каментаваў здзелку Аляксей Жукаў.

BEL_3

 

На той момант «Алютэх» аб’ядноўваў каля 20 кампаній у Беларусі, Расіі, Украіне і Чэхіі. Купля мажарытарнага пакета акцый каштавала Hörmann 109 мільёнаў еўра.

СТРУКТУРА КІПРСКАЙ КАМПАНІІ ELUTEK INVESTMENTS LIMITED (2017 Г.) – З ГАДАВОЙ ФІНАНСАВАЙ СПРАВАЗДАЧЫ ФІРМЫ
elutek investments limited_report_2017_1
elutek investments limited_report_2017_2

«Алютэх» займае моцную пазіцыю на ўсходнееўрапейскім рынку, што для нас вельмі цікава. Аднак рост на заходнееўрапейскім рынку з’яўляецца таксама мэтай для «Алютэха», і таму мы можам выдатна падтрымаць адзін аднаго», каментаваў угоду Марцін Хёрман, адказны кіраўнічы партнёр групы кампаній Hörmann.

Zhukov and Hormann

Марцін Хёрман і Аляксей Жукаў склалі ўгоду. Крыніца: alutech-group.com

 

 

САКРЭТНЫ ПРОДАЖ

Пасля завяршэння здзелкі беларускі і нямецкія бізнэсоўцы адкрылі фірмовы салон у Екацярынбургу і вялікі склад пад Мінскам. Але ўсе планы парушыла поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну. Праз два тыдні ў кіпрскай кампаніі FJA Future Limited фармальна мяняецца ўладальнік. Замест грамадзяніна Беларусі Аляксея Жукава ім робіцца грамадзянін Кіпра Аляксей Жукаў. У беларускага бізнэсмэна ёсць кіпрскі пашпарт, які дзейнічае да пачатку ліпеня 2029 года. Змена грамадзянства ўладальніка была вельмі дарэчы – у разгары вайна, Захад уводзіць санкцыі супраць Расіі і Беларусі.

 

Пакуль «Алютэх» вазіў санкцыйную прадукцыю ў ЕС, холдынг пусціў карані ў акупаваным Крыме.

 

У канцы чэрвеня 2023 года «Крымская аконная кампанія» пахвалілася новенькім сертыфікатам. Супрацоўнікі севастопальскай фірмы прайшлі навучанне ў «Алютэха». Неўзабаве «Крымская аконная кампанія» дала справаздачу аб працы ў новым цэху завода ігрыстых він «Залатая балка». У вытворчым памяшканні ўсталявалі вітражы і вароты ад «Алютэха». Дарэчы, у 2021 і 2022 гадах «Алютэх-Растоў» пастаўляў беларускую прадукцыю ў непрызнаную Данецкую народную рэспубліку. Агульны статыстычны кошт тавараў – больш як 55 тысяч долараў.

 

Sertifikat Alyuteha

Сертыфікат «Алютэха». Крыніца: instagram.com

 

У жніўні 2023 года Аляксей Жукаў цалкам развітаўся са справай усяго свайго жыцця. Ён прадаў 25% у кіпрскай кампаніі Elutek Investments Limited, якія ў яго заставаліся, холдынгу Hörmann. Цяпер нямецкія прадпрымальнікі цалкам кантралююць беларускія заводы і ўкраінскія філіялы «Алютэха» праз кампанію Elutek Beteiligungs GmbH.

УЛАДАЛЬНІКІ ELUTEK INVESTMENTS LIMITED (З 2023 Г.) – ВЫПІСКІ З КІПРСКАГА І НЯМЕЦКАГА ГАНДЛЁВЫХ РЭЕСТРАЎ
ShareHolders_elutek investments limited_2023
ShareHolders_elutek beteiligungs gmbh

Расійскія актывы групы «Алютэх», у тым ліку новы завод у Новасібірску, перайшлі пад кантроль іншай кіпрскай фірмы з вельмі падобнай назвай – Elutek Investments II Limited. Яе ўладальнікі – Марцін Хёрман і ўсё тая ж нямецкая фірма Elutek Beteiligungs GmbH.

СТРУКТУРА ЎЛАСНАСЦІ ELUTEK INVESTMENTS II LIMITED У РАСІІ (З 2023 Г.) – ВЫПІСКІ З ІНФАРМАЦЫЙНАЙ СІСТЭМЫ «СПАРК» І НЯМЕЦКАГА ГАНДЛЁВАГА РЭЕСТРА
elutek investments ii limited_1
elutek investments ii limited_2

BEL_4

 

Жукаў прадаў сваю долю ў холдынгу «Алютэх» на фоне беларускіх контрсанкцый. У ліпені 2022 года ўрад зацвердзіў пералік замежных інвестараў, якім забаранілі прадаваць долі ў сваіх беларускіх кампаніях. У гэтым спісе – пяць мінскіх прадпрыемстваў з групы «Алютэх». Цяпер усе яны належаць сям’і Хёрман. Заснавальніка бізнэсу Жукава сярод уладальнікаў больш няма.

 

Са справаздач яго асноўнай кіпрскай кампаніі FJA Future Limited мы ведаем, што з 2017 па 2022 гады як бенефіцыяр бізнэсмэн атрымаў больш як 30 мільёнаў еўра дывідэндаў, у тым ліку 12 мільёнаў еўра ў 2022 годзе. Такой саліднай сумы павінна хапіць на нябеднае жыццё і адпачынак на Сардыніі.

Даданні па тэме